Перайсьці да зьместу

Мэнская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэнская мова
Yn Ghaelg / Yn Ghailck
Ужываецца ў Востраў Мэн
Рэгіён Брытанскія астравы
Колькасьць карыстальнікаў Блізу 1000 чалавек зь некаторымі ведамі мовы
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца Радай мэнскай мовы
Статус: 9 Абуджэньне[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 gv
ISO 639-2(Б) glv
ISO 639-2(Т) glv
ISO 639-3 glv

Мэ́нская мо́ва (саманазва: Yn Ghaelg, Yn Ghailck) — адна з моваў гайдэльскае групы кельцкае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Паходзіць ад сярэднеірляндзкае мовы. У абмежаваным аб’ёме ўжываецца поруч з ангельскай мовай на востраве Мэн.

Як і іншыя гайдэльскія мовыірляндзкая, шатляндзкая мовы — паходзіць ад старажытнаірляндзкае мовы. Як мяркуецца большасьцю гісторыкаў, гэлы, носьбіты сярэднеірляндзкай мовы, мігравалі з Ірляндыі, у тым ліку й на Мэн, каля сярэдзіны першага тысячагодзьдзя н.э. і выцесьнілі з востраву іншыя кельцкія плямёны — брыцкія, якія размаўлялі на тагачасных брыцкіх гаворках. Пазьней новыя жыхары Мэну зьведалі напады вікінгаў, у выніку чаго гаворкі, што ў будучыні леглі ў аснову мэнскай мовы, маюць значныя сьляды скандынаўскага паходжаньня. Каля ХІІ ст. можна меркаваць пра распад сярэднеірляндзкае мовы на ірляндзкую й шатляндзкую, гаворкі Мэну сталі адносіцца да шатляндзкай мовы. Прыкладна з XVII ст. маштаб адрозьненьняў між маўленьнем Шатляндыі й Мэну дасягнуў маштабу, які дазваляе казаць пра абодва маўленьні як пра асобныя мовы — такім чынам, прыкладна з гэтага часу вылучаюць пэрыяд асобнай мэнскай мовы.

У сярэдзіне 20 стагодзьдзя заставалася ўсяго некалькі асобаў, для якіх мэнская мова была роднай. Апошні зь іх, Нэд Мадрэл, памёр 27 сьнежня 1974 году. Але на той момант мэнская ўжо актыўна выкладалася ў школах, і ў нядаўні час ізноў зьявіліся людзі, якія ведаюць гэтую мову з маленства ад бацькоў.

Пісьмовая норма мэнскай мовы рэзка адрозьніваецца ад шатляндзкай і ірляндзкай, якія маюць глыбокія гістарычныя традыцыі сярэднявечных часоў. У той час калі шатляндзкая й ірляндзкая пісьмовасьці багатыя на грувасткія й аб’ёмныя традыцыйныя напісаньні (напрыклад, вялікая колькасьць дыграфаў), то мэнская артаграфія значна прасьцейшая, паколькі грунтуецца на ангельскай і, у меншай ступені, валійскай артаграфіях. Візуальна мэнская мова адрозьніваецца ад ірляндзкай і шатляндзкай моваў перадусім адсутнасьцю вялікае колькасьці дыграфаў з ужываньнем літары h, галосных літараў з акутамі й гравісамі і адсутнасьцю прынцыпу «вузкі з вузкім, шырокі з шырокім», які патрабуе ў ірляндзкай і шатляндзкай мовах атачэньня адных галосных літараў іншымі на пісьме.

Мэнская мова ў пэўнай ступені выкарыстоўваецца ў палітычным, культурным і адукацыйным жыцьці востраву.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэнская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675