Перайсьці да зьместу

Марцін з Врацімавіцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марцін
Marcin z Wrocimowic
Марцін з Врацімавіцаў на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва»
Марцін з Врацімавіцаў на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва»

Герб Полуказы
Каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы
няма зьвестак — 1410г.
Наступнікрыцар Мацей Грушэцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр не раней за 16 кастрычніка 1441 і не пазьней за 7 сакавіка 1442[1]
Дзеці Марцін з Дэбоўцаў
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць дыплямат

Марцін з Врацімавіцаў (па-польску: Marcin z Wrocimowic) (? — 1442) — рыцар гербу Полуказы і каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы, стараста Ловіцкі (горад у Польшчы, уваходзіць у Лодзінскае ваяводзтва, Ловіцкі павет), харунжы Кракаўскі.

Па паходжаньні — немец з Малапольшчы[2].

Нягледзячы на тое, што ў 1399 годзе ён страціў сваю вотчыну ў Врацімавіцах (Малапольскае ваяводзтва), ён не перастаў падпісвацца пад гэтым прозьвішчам. З 1430 г. ён стаў уладальнікам Дэбоўцаў (Падкарпацкае ваяводзтва). Меў сына, таксама Марціна, які падпісваўся ўжо, як Марцін з Дэбоўцаў (але, часам таксама і як Марцін з Врацімавіцаў).

Згадваецца ў Яна Дугаша (Гісторыя Польшчы: Год Гасподзень 1410), у Генрыка Сянкевіча (раман «Крыжакі»), а таксама адлюстраваны на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва».

Як харунжы Кракаўскі прыняў удзел у Грунвальдзкай бітве у 1410 г., падчас якой нёс начале войск польскіх галоўную харугву зь белым арлом, які выраніў пад націскам крыжакоў у пылу бітвы. Гэта здарылася тады, калі войска літоўскае зьвярнулася ў бегства і разьвярнулася жорсткая бітва паміж польскімі і прускімі войскамі. Між тым, як крыжакі сталі намагаць ўсе сілы да перамогі, вялікая харугва польскага караля Уладзіслава зь белым арлом, якую нёс Марцін з Урацымовіц, пад варожым націскам падае на зямлю. Крыжакі ўжо меркавалі дамагчыся перамогі, але, дзякуючы дасьведчаным і адважным рыцарам, якія былі побач са сьцягам, якія ў той жа час затрымалі яго падзеньне, сьцяг хутка паднялі і вярнулі на месца. Каб замяць ганьбу і крыўду, і адстаяць гонар сьцягу, польскія рыцары, натхнённыя падняцьцём сьцягу і жаданьнем адстаяць яго гонар, у ярасным націску кідаюцца на ворага, сакрушаюць яго, павяргаючы на зямлю. Пасьля гэтага здарэньня каронным харунжыям караля Уладзіслава II Ягайлы становіцца рыцарам Мацей Грушэцкі[3]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]