Мартын Гайдэгер
Мартын Гайдэгер | |
па-нямецку: Martin Heidegger | |
Дата нараджэньня | 26 верасьня 1889[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 траўня 1976[5][2][6][…] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Кірунак | Кансэрватыўная рэвалюцыя[d] |
Значныя ідэі | Быцьцё і час[d], Ліст аб гуманізме[d], Introduction to Metaphysics[d] і Black Notebooks[d] |
Аказалі ўплыў | Эдмунд Гусэрль, Фрыдрых Ніцшэ, Сёрэн Абю К’еркегор, Геракліт, Анаксымандар, Пармэнід[d], Арыстотэль, Плятон, Тамаш Аквінскі, Ян Дунс Скот[d], Імануіл Кант, Franz Brentano[d][7] і Вільгельм Дзільтэй[d][8] |
Вучні | Ганна Арэнт, Карляс Астрада[d], Гюнтэр Андэрс[d], Карл Лёвіт[d], Шарль Малік[d], Эрнст Нольтэ[d], Эманюэль Лемінас[d], Карл Ранэр[d], Ян Патачка[d], Альбэрта Вагнэр дэ Рэйна[d], Sigrid Hunke[d] і Ernesto Mayz Vallenilla[d] |
Ма́ртын Га́йдэгер (па-нямецку: Martin Heidegger; 26 верасьня 1889 — 26 траўня 1976) — нямецкі філёзаф, які лічыцца адным з найбольш выбітных філёзафаў XX стагодзьдзя. Найбольш вядомы дзякуючы свайму ўнёску ў фэнамэналёгію, гэрмэнэўтыку і экзыстэнцыялізм.
У сваёй фундамэнтальнай працы «Быцьцё і час» (1927), Гайдэгер увёў адмысловы панятак дазайн дзеля апісаньня пэўнага тыпу існаваньня, якім валодаюць людзі[9]. Дазайн можа быць перакладзеная на беларускую мову як «існаваць-там». Гайдэгер лічыў, што дазайн ёсьць даанталягічнае і не абстрактнае разуменьне, якое фарміруе жыцьцё. Гэты спосаб існаваньня ён абазначае як існаваньне ў сьвеце. Камэнтатары адзначаюць, што дазайн і існаваньне ў сьвеце зьяўляюцца унітарнымі паняткамі, у адрозьненьне ад погляду суб’ект/аб’ект рацыяналістычнай філязофіі з часоў, па меншай меры, Рэнэ Дэкарта. Гайдэгер выкарыстоўвае аналіз дазайна, каб падысьці да пытаньня пра значэньне жыцьця, які навуковец Майкл Ўілер, прыхільнік гайдэгераўскага падыходу, апісвае як зьвязанае з тым, што робіць існаваньне зразумелым як існаваньне[10].
Пазьнейшыя працы Гайдэгера ўключаюць крытыку распаўсюджанага ў заходняй традыцыі стаўленьня да прыроды як да сталай рэзэрвай, якая як быццам бы ёсьць часткай прамысловых рэсурсаў[11]. Гайдэгер быў чальцом і прыхільнікам нацысцкай партыі[12][13]. Да сёньня вядуцца спрэчкі наконт узаемасувязі ягоных філязофскіх поглядаў і нацызмам[14][15].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гайдэгер нарадзіўся ў невялічным мястэчку Мэскірх у Бадэн-Вюртэмбэргу ў сям’і Яганы Кемпф і Фрыдрыха Гайдэгера, які быў рамесьнікам і дзячком у мясцовай царкве[16]. Выхоўваўся ў каталіцкае традыцыі, а мясцовая царква, дзе служыў бацька, прытрымлівалася Першага Ватыканскага сабору 1870 году, і наведвалі яе ў асноўным прадстаўнікі зьбяднелай клясы Мэскірха. Ягоная сям’я не магла дазволіць аддаць сына ва ўнівэрсытэт, таму Гайдэгер паступіў у езуіцкую сэмінарыю, хаця празь некалькі тыдняў навучаньня яго адхілілі праз дрэнны стан здароўя і таго, што дырэктар і лекар сэмінарыі, быў прыхільнікам псыхасаматычнага падыходу. Гайдэгер быў невысокім і жылістым, зь цёмнымі пранізьлівымі вачыма. Ён любіў заняткі на сьвежым паветры, асабліва заняткі бегавымі лыжамі.
Вывучаючы тэалёгію ў Фрайбурскім ўнівэрсытэце пры падтрымцы царквы, пазьней ён пераключыў сваю вобласьць дасьледаваньняў на філязофію. Гайдэгер скончыў адукацыю, абараніўшы доктарскую дысэртацыю па псыхалягізьме ў 1914 годзе, знаходзячыся пад уплывам нэатамізму і нэакантыянства. Ягоным навуковым кіраўніком быў Артур Шнайдэр[17]. У 1916 годзе філёзаф атрымаў навуковую ступень габілітаванага доктара філязофіі, дзякуючы абароны дысэртацыі, у якой разглядалася філязофская думка Джона Данза Скота[18]. Гэтым разам навуковым кіраўніком быў Гэнрых Рыкерт[19], а сама праца была напісаная пад уплывам фэнамэналёгіі Эдмунда Гусэрля[20].
У наступныя два гады Гайдэгер працаваў спачатку прыват-дацэнтам, а потым служыў вайскоўцам у апошні год Першай сусьветнай вайны. 21 сакавіка 1917 году Гайдэгер ажаніўся зь лютэранкай Эльфрыдай Пэтры[21] па каталіцкай цырымоніі, якую адслужыў ягоны сябар Энгельбэрт Крэбс, і праз тыдзень на пратэстанцкай цырымоніі ў прысутнасьці бацькоў нявесты. Іхны першы сын Ёрг нарадзіўся ў 1919 годзе[22]. У жніўні 1920 году Эльфрыда нарадзіла другога сына Гэрмана. Гайдэгер ведаў, што ён ня быў біялягічным бацькам Гэрмана, але выхоўваў яго як свайго сына. Біялягічным ж бацькам Гэрмана стаў хросны бацька і сябар сям’і лекар Фрыдэль Цэзар. Пра гэта Гэрману паведамілі ва ўзросьце 14 гадоў[23].
Марбург
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1923 годзе Гайдэгер быў абраны на пасаду прафэсара філязофіі ў Марбурскі ўнівэрсытэт[24]. Сярод ягоных калегаў былі Рудольф Бультман[25], Мікалай Гартман, Паўль Тыліх[26] і Паўль Натарп[27]. Сярод студэнтаў Гайдэгера ў Марбургу былі Ганс-Георг Гадамэр, Ганна Арэнт, Карл Лёвіт, Гергард Кругер, Лео Штраўс, Якаб Кляйн, Гюнтэр Андэрс і Ганс Ёнас. На ўзор Арыстотэля, ён пачаў разьвіваць у сваіх лекцыях асноўную тэму сваёй філязофіі, якой было пытаньне пра сэнс жыцьця. Ён пашырыў панятак суб’екта дзеля вымярэньня гісторыі і канкрэтнага існаваньня, які, як ён лічыў, быў сфармуляваны ў такіх хрысьціянскіх мысьляроў, як то апостал Павал, Аўгустын, Мартын Лютэр і Сёрэн Абю К’еркегор. Таксама ён зачытваў творы Вільгэльма Дыльтая, Гусэрля, Макса Шэлера і Фрыдрыха Ніцшэ[28].
У 1927 годзе Гайдэгер апублікаваў сваю асноўную працу трактат «Быцьцё і час» (па-нямецку: Sein und Zeit), дзякуючы якому атрымаў шырокую вядомасьць. Калі Гусэрль, былы настаўнік філёзафа, сышоў у адстаўку Фрайбурскі ўнівэрсытэт прапанаваў Гайдэгеру ў 1928 годзе заняць вакантную пасаду і той пагадзіўся, не зважаючы на сустрэчную прапанову ад Марбурскага ўнівэрсытэту. Гайдэгер назаўсёды застаўся ў Фрайбургу, адмовіўшыся ад шэрагу наступных прапановаў у будучыні, у тым ліку ад Бэрлінскага ўнівэрсытэту імя Гумбальта. Сярод ягоных студэнтаў у Фрайбургу былі Ганна Арэнт, Гюнтэр Андэрс, Ганс Ёнас, Карл Лёвіт, Шарль Малік, Гэрбэрт Маркузэ і Эрнст Нольтэ[29][30]. Верагодна, што чатыры сэмінары прафэсара наведаў і Карл Ранэр, навучаючыся на працягу чатырох сэмэстраў з 1934 па 1936 гады[31][32]. Вядома, што лекцыі наведаў Эманюэль Левінас падчас знаходжаньня ў Фрайбургу ў 1928 годзе, гэтак жа як і Ян Патачка ў 1933 годзе. Асабліва на Патачку Гайдэгер зрабіў вялікі ўплыў[33][34].
Фрайбург
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 красавіка 1933 году Гайдэгер быў абраны рэктарам Фрайбурскага ўнівэрсытэта, а 1 траўня ўступіў у шэрагі Нацыянал-сацыялістычнай нямецкую працоўную партыі (НСДАП). У часы рэктарату Гайдэгер быў ня толькі чальцом нацысцкай партыі, але і зацятым прыхільнікам нацызму[35][12][13]. Ён жадаў спазыцыянаваць сябе як філёзафа партыі, але вельмі абстрактны характар ягонай працы і супрацьстаяньне з Альфрэдам Розэнбэргам, які сам імкнуўся выконваць гэтую ролю, абмежавалі ролю Гайдэгера. У сваім інаўгурацыйным звароце 27 траўня ён выказаў падтрымку нямецкай рэвалюцыі, а ў артыкуле і выступе перад студэнтамі таго ж году ён таксама падтрымаў Адольфа Гітлера[36]. У лістападзе 1933 году Гайдэгер падпісаў «Заяву прафэсараў аб падтрымцы Адольфа Гітлера». Ужо ў красавіку 1934 году Гайдэгер пакінуў рэктарат, але заставаўся чальцом нацысцкай партыі да 1945 году, аднак, не зважаючы на гэта, нацысты ў выніку перашкаджалі яму публікавацца[36]. На думку гісторыкаў, ягоная адстаўка з пасады рэктара была абумоўленая больш ягоным расчараваньнем адміністрацыйнай працай, чым якой-небудзь прынцыповай апазыцыі нацыстам[37]. Увосень 1944 году Гайдэгер быў накіраваны ў склад Фольксштурму, дзе яго прызначылі капаць супрацьтанкавыя канавы ўздоўж Райну[38].
Гайдэгераўская праца «Чорныя сшыткі», напісаная паміж 1931 і 1959 гадамі і ўпершыню апублікаваная толькі ў 2014 годзе, утрымлівае некалькі выразаў антысэміцкіх настрояў, якія прывялі да пераацэнкі адносінаў Гайдэгера да нацызму[39][40]. Прааналізаваўшы твор, Данатэльля дзі Чэзарэ ў сваёй кнізе «Гайдэгер і габрэі» сьцьвярджае, што мэтафізычны антысэмітызм і антыпатыя да габрэяў былі галоўнымі ў гэтай філязофскай працы Гайдэгера. Ён, на думку Дзі Чэзарэ, лічыў габрэйскі народ агентамі сучаснасьці, якія зьнявечылі дух заходняй цывілізацыі, і, такім чынам, Гайдэгер палічыў Галакост лягічным вынікам габрэйскага паскарэньня тэхналёгіяў, абвінавачваючы ў генацыдзе габрэяў саміх ахвяраў[41].
У канцы 1946 году, знаходзячыся ў францускай зоне акупацыі, Гайдэгеру было забаронена францускай часовай адміністрацыяй выкладаць альбо ўдзельнічаць у любой унівэрсытэцкай дзейнасьці праз ягоную асацыяцыю з нацысцкай партыяй. Згодна з палітыкай дэнацыфікацыі ўведзеныя забароны да Гайдэгера працягваліся да сакавіка 1949 году. Карныя меры ў дачыненьні да яго больш не прапаноўваліся[42]. Гэта адкрыла шлях да ягонай рэадмісіі на выкладаньне ў Фрайбурскім унівэрсытэце ў зімовы сэмэстар 1950—1951 гадоў[42]. У далейшым прафэсар рэгулярна выкладаў з 1951 па 1958 гады і ў наступным па запрашэньні да 1967 году.
У Гайдэгера былі доўгія рамантычныя адносіны з Ганнай Арэнт і раман на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў з Элізабэтай Блёхман, ягонымі вучаніцамі. Цікава, што Арэнт і Блёхман былі габрэйкамі, але апошняя толькі напалову. Гэта стала прадметам жорсткага перасьледу з боку нацысцкіх уладаў. Ён дапамог Блёхман эміграваць зь Нямеччыны да пачатку Другой сусьветнай вайны і аднавіў кантакт з абедзьвюма жанчынамі пасьля вайны. Лісты Гайдэгера да жонкі ўтрымліваюць інфармацыю пра яшчэ некалькі іншых ягоных рамантычных стасунках[43]. Гайдэгер шмат часу праводзіў у сваім доме для адпачынку ў Тотнаўбэргу, на ўскрайку Шварцвальду[44]. Ён лічыў адасобленасьць, якую надаваў яму лес, лепшым асяродзьдзем для разьвіцьця філязофскай думкі[45]. Акрамя таго, ён быў знаўцам віна, заўзятым турыстам і дасьведчаным лыжнікам, часьцяком праводзячы сэмінары па дарозе на гору, а потым катаючыся са сваімі студэнтамі на лыжах[46].
За некалькі месяцаў да сьмерці Гайдэгер сустрэўся з Бэрнгардам Вэльтэ, каталіцкім сьвятаром і прафэсарам Фрайбурскага ўнівэрсытэту. Дакладны характар іхняй размовы невядомы, але вядома, што ён уключаў размовы пра адносіны Гайдэгера да каталіцкай царквы і наступны характар пахаваньня[47][48]. Гайдэгер памёр 26 траўня 1976 году ў сваім родным мястэчку, дзе і быў пахаваны на мясцовых могілках[46].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Martin Heidegger // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ а б Martin Heidegger // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Martin Heidegger // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118547798 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Хайдеггер Мартин // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ BeWeB
- ^ https://www.radiofrance.fr/franceculture/podcasts/les-nuits-de-france-culture/les-chemins-de-la-connaissance-levinas-2-10-ma-decouverte-de-husserl-et-heidegger-1ere-diffusion-03-03-1981-1059440
- ^ Hui Y. The Question Concerning Technology in China: An Essay in Cosmotechnics
- ^ Velasquez, M. (2012). «Philosophy: A Text with Readings». Boston: Cengage Learning. — С. 193.
- ^ Wheeler, Michael (2020). «Martin Heidegger: 2.2.1 The Question». The Stanford Encyclopedia of Philosophy. Metaphysics Research Lab, Stanford University.
- ^ Heidegger, Martin (2001). «Poetry, Language, Thought». New York: Harper Modern Perennial Classics. — С. 8.
- ^ а б Farin, Ingo (2016). "Reading Heidegger’s «Black notebooks 1931—1941». Cambridge, Massachusetts London, England: The MIT Press. — ISBN 978-0262034012.
- ^ а б «Reading Heidegger’s Black Notebooks 1931—1941». The MIT Press.
- ^ Sharpe, Matthew (2018-10-02). «On Reading Heidegger—After the „Heidegger Case“?». Critical Horizons. 19 (4): С. 334—360. doi:10.1080/14409917.2018.1520514. ISSN 1440-9917. S2CID 149832726.
- ^ Fried, Gregory (ed.) (2020). «Confronting Heidegger: a Critical Dialogue on Politics and Philosophy». Rowman and Littlefield. — ISBN 9781786611918.
- ^ Sheehan, Thomas (2011). «Heidegger: The Man and the Thinker». Transaction Publishers. — ISBN 9781412815376
- ^ Joseph J. Kockelmans (1970). «Phenomenology and the Natural Sciences: Essays and Translations». Northwestern University Press. — С. 145.
- ^ «Thomas Erfurt». Stanford Encyclopedia of Philosophy.
- ^ Sebastian Luft (ed.) (2015). «The Neo-Kantian Reader». Routledge. — С. 461.
- ^ Francesco Alfieri (2015). «The Presence of Duns Scotus in the Thought of Edith Stein: The Question of Individuality». Springer. — С. 6.
- ^ Heidegger, Martin (2007). «Becoming Heidegger: on the trail of his early occasional writings, 1910—1927». Evanston, Ill: Northwestern University Press. — С. XXV. — ISBN 978-0810123038.
- ^ Schalow, F. (2019). «Historical Dictionary of Heidegger’s Philosophy» (3rd ed.). Lanham, Maryland: Rowman & Littlefield. — С. 159. — ISBN 9781538124369.
- ^ «Letters to his Wife: 1915—1970». Wiley.com.
- ^ «Martin Heidegger». Stanford Encyclopedia of Philosophy.
- ^ Woodson 2018. С. 60.
- ^ Woodson 2018. С. 94—95.
- ^ Michalski, M., trans. J. Findling (2005). «Hermeneutic Phenomenology as Philology», in Gross, D. M., & Kemmann, A., eds., Heidegger and Rhetoric. Albany, NY: SUNY Press. — С. 65.
- ^ «Martin Heidegger». Stanford Encyclopedia of Philosophy.
- ^ Wolin, Richard (2015). «Heidegger’s Children: Hannah Arendt, Karl Löwith, Hans Jonas, and Herbert Marcuse». Princeton University Press. — ISBN 9780691168616.
- ^ Fleischacker, Samuel (ed.) (2008). «Heidegger’s Jewish Followers: Essays on Hannah Arendt, Leo Strauss, Hans Jonas, and Emmanuel Levinas». Duquesne University Press. — ISBN 978-0820704128.
- ^ «Karl Rahner». Internet Encyclopedia of Philosophy.
- ^ Woodson 2018. С. 123—141.
- ^ «Emmanuel Levinas, 90, French Ethical Philosopher». The New York Times.
- ^ Findlay, Edward F. (2002). «Caring for the Soul in a Postmodern Age: Politics and Phenomenology in the Thought of Jan Patocka». State University of New York Press. — С. 32. — ISBN 978-0791454862.
- ^ Hemming, Laurence (2013). «Heidegger and Marx: A productive dialogue over the language of humanism». Evanston, Ill: Northwestern University Press. — ISBN 978-0810128750.
- ^ а б Young, Julian (1998). «Heidegger, Philosophy, Nazism». Cambridge University Press. — ISBN 978-0521644945.
- ^ Evans, Richard J. (2005). «The Coming of the Third Reich». Penguin Books. — С. 419—422. — ISBN 978-0143034698.
- ^ «Martin Heidegger: The philosopher who fell for Hitler». The Independent.
- ^ «Martin Heidegger: The philosopher who fell for Hitler». The Telegraph.
- ^ «Das vergiftete Erbe». Die Zeit.
- ^ di Cesare, Donatella (2018). «Heidegger and the Jews: The Black notebooks». Cambridge, UK Medford, MA: Polity. — ISBN 9781509503834.
- ^ а б Safranski, Rüdiger; Heidegger, Martin (1998). «Between Good and Evil». Harvard University Press. — С. 373.
- ^ «Es ist wieder da». Die Zeit.
- ^ Sharr, A. (2006). «Heidegger’s Hut». Cambridge, MA: MIT Press. — 2006.
- ^ «Being There». Cabinet magazine.
- ^ а б «Martin Heidegger, a Philosopher Who Affected Many Fields, Dies». The New York Times.
- ^ Lambert, Cesar (2007). «Some considerations about the correspondence between Martin Heidegger and Bernhard Welte». Revista de Filosofía. 63. — С. 157—169. — doi:10.4067/S0718-43602007000100012.
- ^ McGrath, S. J., Heidegger. (2008). «A (Very) Critical Introduction». Grand Rapids: William B. Eerdmans Publishing Company. — С. 10.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Woodson, Hue Heideggerian Theologies: The Pathmarks of John Macquarrie, Rudolf Bultmann, Paul Tillich, and Karl Rahner. — Eugene: Wipf and Stock, 2018. — 194 с. — ISBN 978-1532647758
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нямецкае гайдэгераўскае таварыства.
- Мартын Гайдэгер. Encyclopædia Britannica.
- Працы Мартына Гайдэгера і пра яго. Internet Archive.