Перайсьці да зьместу

Марка Цэпэнкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Цэпэнкаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1829[1][2][3][…]
Памёр 29 сьнежня 1920(1920-12-29)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, фальклярыст
Мова баўгарская[4] і македонская мова[5]
Подпіс Выява аўтографу

Марка Костаў Цэпэнкаў (па-баўгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп — 1920, Сафія) — баўгарскі[6][7] фальклярыст, найвыбітнейшы зьбіральнік македонскай вуснай народнай творчасьці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям’і. Празь нястачу ня змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасьці Дзімітра Міладзінава пачаў зьбіраць вусную народную творчасьць. Сярод усіх фальклярыстаў Марка Цэпэнкаў мае найдаўжэйшую зьбіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасьці зьяўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фальклярыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песьняў, 100 загадак, больш за 200 тлумачэньняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпэнкаў зьбіраў у ваколіцах Прылепу, а таксама Біталы, Скоп’я, Штыпу, Вэлесу і Дэбару. Запісы публікаваў у «Зборніку народнай творчасьці, навукі і літаратуры» ў Сафіі.

Акрамя зьбіраньня фальклёру пісаў стылізаваныя пад фальклёрную паэзію вершы.

Памёр Марка Цэпэнкаў у нястачы, самотны і забыты 29 сьнежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.