Манарх
Выгляд
Манарх (па-грэцку: μόναρχος, ад па-грэцку: μόνος, «адзін» і па-грэцку: αρχός, «кіраўнік» — адзінаўладны кіраўнік, уладар) — спадчынны або (радзей) выбарны глава манархічнай дзяржавы (цар, імпэратар, кароль, цэзар, кайзэр, фараон, князь, прынц, герцаг, экзарх, негус, шах, султан, эмір, халіф, хан, малік, бей, візір, пуштун, махараджа і т. п.).
У руках манарха можа быць засяроджаная вярхоўная дзяржаўная, вайсковая і судовая ўлада (абсалютная манархія, цяпер толькі ў краінах Азіі; Ватыкан зьяўляецца манархіяй тэакратычнай), у наш час яна звычайна абмежаваная вышэйшым заканадаўчым органам краіны (тады кажуць аб парлямэнцкай, або канстытуцыйнай манархіі).