Уладар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладар
Il Principe
Machiavelli Principe Cover Page.jpg
Жанр: Палітычны трактат
Аўтар: Нікалё Мак’явэльлі
Мова арыгіналу: Італьянская
Год напісаньня: 1513
Публікацыя: 1532

Уладар, альбо Князь (па-італьянску: Il Principe) — трактат вялікага флярэнтыскага мысьляра і дзяржаўнага дзеяча Нікалё Мак’явэльлі, у якім апісваюцца мэтадалёгія захопу ўлады, мэтады кіраваньня і ўменьні, неабходныя для ідэальнага кіраўніка. Першапачаткова кніга насіла назву: De Principatibus (Пра княствы).

Трактат быў напісаны каля 1513 году, але апублікаваны толькі ў 1532 годзе, празь пяць гадоў пасьля сьмерці Мак’явэльлі. Кніга зьяўлялася фундамэнтальнай працай свайго часу па сыстэматызацыі зьвестак пра дзяржаву і яя кіраваньня. Матэрыялы не састарэлі дагэтуль: прынцыпы, апісаныя ў кнізе, актуальныя і ў сучаснай геапалітыку. У першую чаргу кніга ўтрымоўвае апісаньне прынцыпаў прыходу да ўлады і ўтрыманьня манархіі і рэспублікі. Нікалё Мак’явэльлі апісвае такія варыянты прыходу да ўлады, як посьпех (умелае выкарыстаньне зьбегаў акалічнасьцяў), доблесьць, ганебнасьць ці злачынства, а таксама выбар рашэньня груп насельніцтва (народа ці эліты).

Зьмест кнігі:

  • Уступ
  • Частка I. Колькіх відаў бываюць дзяржавы і як яны набываюцца.
  • Частка II. Пра спадчыннае адзінаўладзьдзе.
  • Частка III. Пра зьмяшаныя дзяржавы.
  • Частка IV. Чаму царства Дарыя, заваяванае Аляксандрам, не паўстала супраць пераемнікаў Аляксандра пасьля яго сьмерці.
  • Частка V. Як кіраваць гарадамі ці дзяржавамі, якія, да таго як былі заваяваны, жылі па сваіх законах.
  • Частка VI. Пра новыя дзяржавы, якія набываюцца уласнай зброяй ці доблесьцю.
  • Частка VII. Пра новыя дзяржавы, якія набываюцца чужой зброяй ці літасьцю лёсу.
  • Частка VIII. Пра тых, хто набывае ўладу злачынствамі.
  • Частка IX. Пра грамадзянскае адзінаўладзьдзе.
  • Частка X. Як варта вымяраць сілы ўсіх дзяржаваў.
  • Частка XI. Пра царкоўныя дзяржавы.
  • Частка XII. Пра тое, колькі бывае відаў войскаў, і пра наёмных жаўнераў.
  • Частка XIII. Пра войскі хаўрусніцкія, зьмяшаныя і ўласныя.
  • Частка XIV. Як уладар павінен паступаць датычна вайсковай справы.
  • Частка XV. Пра тое, завошта людзей, асабліва ўладароў, усхваляюць ці ганяць.
  • Частка XVI. Пра шчодрасьць і ашчаднасьць.
  • Частка XVII. Пра жорсткасьць і літасьць і пра тое, што лепш: выклікаць любоў ці страх.
  • Частка XVIII. Пра тое, як уладары павінны трымаць слова.
  • Частка XIX. Пра тое, якім чынам пазьбегнуць нянавісьці і пагарды.
  • Частка XX. Пра тое, ці карысныя крэпасьці, і шматлікае іншае, што ўвесь час ужываюць уладары.
  • Частка XXI. Як належыць паступаць уладару, каб яго шанавалі.
  • Частка XXII. Пра дараднікаў уладароў.
  • Частка XXIII. Як пазьбегнуць лісьліўцаў.
  • Частка XXIV. Чаму ўладары Італіі пазбавіліся сваіх дзяржаваў.
  • Частка XXV. Якая ўлада лёсу над справамі людзей і як мага ёй супрацьстаяць.
  • Частка XXVI. Заклік авалодаць Італіяй і вызваліць яе з рук барбараў.

Гядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Уладарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў