Макс Гофман
Макс Гофман Max Hoffmann | ||||
25 студзеня 1869 — 8 ліпеня 1927 | ||||
Генэрал Макс Гофман | ||||
Месца нараджэньня | Гомбэрг, Насаў | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Бад-Райхэнгаль, Баварыя, Ваймарская рэспубліка | |||
Званьне | генэрал-маёр | |||
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна | |||
Узнагароды | | |||
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гофман (неадназначнасьць).
Карл Адольф Максіміліян Гофман (па-нямецку: Carl Adolf Maximilian Hoffmann; 25 студзеня 1869, Гомбэрг ан дэр Эфцэ, Насаў — 8 ліпеня 1927, Бад-Райхэнгаль, Ваймарская рэспубліка) — нямецкі генэрал і дыплямат, удзельнік Першай сусьветнай вайны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын дарадцы акруговага вайсковага суду Юліюса Гофмана і Фрэдэрыкі Гофман.
Навучаўся ў гімназіі ў Нордгаўзэне (1879—1887). У 1887 паступіў у 4-ы Турынскі пяхотны полк у Таргаў, адначасна да 5 ліпеня 1888 року навучаўся ў вайсковай школе ў Найсэ, у якой атрымаў малодшы афіцэрскі чын і падзяку новакаранаванага кайзэра Вільгельма.
У 1895—1898 роках навучаўся ў Прускай вайсковай акадэміі, пасьля чаго паўгады знаходзіўся пры расейскім царскім двары ў якасьці вайсковага аташэ.
У 1899—1901 роках працаваў пад даводзтвам генэрала фон Шліфэна ў расейскім аддзеле нямецкага Генэральнага штаба. З гэтага часу лічыўся адмыслоўцам па расейскіх справах. У часе Расейска-японскай вайны знаходзіўся назіральнікам пры 1-й японскай арміі ў Маньчжурыі.
Маёр (1907), падпалкоўнік (красавік 1914).
На пачатак Першай сусьветнай вайны знаходзіўся на пасадзе начальніка апэратыўнага аддзелу штаба наноў сфармаванай 8-й нямецкай арміі ва Ўсходняй Прусіі. У гэтай якасьці кіраваў распрацоўкай пляну бітвы пры Гумбінэне, а пазьней плянаў бітваў пад Танэнбэргам і на Мазурскіх азёрах.
Займаў пасады генэрал-кватэрмайстра штаба 9-й арміі, генэрал-кватэрмайстра штаба Галоўнакамандуючага Ўсходнім фронтам. З 30 жніўня 1916 — палкоўнік, з кастрычніку 1917 року — генэрал-маёр. У 1917 прызначаны начальнікам штаба Галоўнакамандуючага Ўсходнім фронтам Леапольда Баварскага. У гэтай якасьці прадстаўляў нямецкае камандаваньне на перамовах у Берасьці. У канцы Першай сусьветнай вайны адыгрываў ключавую ролю ў акупацыі нямецкімі войскамі Беларусі і Ўкраіны. Гэтыя падзеі ён апісваў наступным чынам:
Мне яшчэ не даводзілася бачыць такой недарэчнай вайны. Мы вялі яе практычна на цягніках і аўтамабілях. Саджаеш на цягнік купку пяхоты з кулямётамі і адной гарматай і едзеш да наступнай станцыі. Бярэш вакзал, арыштоўваеш бальшавікоў, саджаеш на цягнік яшчэ жаўнераў і едзеш далей. | ||
З 1920 року ў адстаўцы. Па вайне жыў у Бэрліне. Разам зь нямецкім прамыслоўцам Арнольдам Рэхбэргам распрацаваў так званы «плян Гофмана», які прадугледжваў уварваньне ў Савецкую Расею аб’яднаных войскаў Нямеччыны, Францыі і Вялікабрытаніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макс Гофман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1927 годзе
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Жалезнага крыжа 1-й клясы
- Нарадзіліся ў Гэсэне
- Памерлі ў Бад-Райхэнгалі
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Генэралы Нямецкай імпэрыі
- Пахаваныя на Могілках інвалідаў
- Нямецкія вайсковыя аташэ