Генэральны штаб Нямеччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Генэральны штаб Нямеччыны (па-нямецку: Großer GeneralstabGroßer Generalstab, літаральна «Вялікі Генэральны штаб») — найвышэйшы орган кіраваньня войскамі Ўзброеных сіл Нямеччыны ў 1920 ст.

Генэральны штаб Нямеччыны на працягу 150 год выконваў ролю паўнавартаснага працоўнага органа вайсковага кіраваньня, узначальваў спачатку прускія войскі, а пасьля імпэрскую армію Нямеччыны, Райхсвэр і Вэрмахт. Генштаб нёс поўную адказнасьць за бесьперапыннае вывучэньне ўсіх аспэктаў вайны, а таксама за падрыхтоўку і разгляд плянаў мабілізацыі і ваенных кампаніяў. Гэты орган кіраваньня існаваў неафіцыйна з 1806 году, а афіцыйна першы Генэральны штаб Прусіі быў заснаваны ў 1814 годзе.

Камплектаваньне Генэральнага штабу афіцэрскім корпусам кардынальна адрозьнівалася ад звычайнага фармальнага адбору службовых асобаў. Неабходнымі ўмовамі для атрыманьня пасады ў Генэральным штабе былі цэласнасьць характару, бездакорныя паводзіны на службе і ў побыце. Далей прымаліся пад увагу вайсковыя здольнасьці, баявы стаж, тактычная і тэхнічная падрыхтоўка, арганізацыйны талент, фізычная і духоўная разьвіцьцё, стараннасьць, цьвярозасьць розуму, рашучасьць, а не заступніцтва ці багацьце.

На працягу доўгага часу свайго разьвіцьця Генэральны штаб выхоўваў і навучаў паўнавартасных ў разумовых і маральных дачыненьнях афіцэраў, здольных кіраваць нямецкімі ўзброенымі сіламі ў складаных умовах.

Прускі Генэральны штаб карыстаўся большай свабодай ад палітычнага кантролю, чым яго сучасьнікі, і гэтая аўтаномія была замацаваная ў законе аб стварэньні Нямецкай імпэрыі ў 1871 годзе. Ён лічыўся падмуркам нямецкага мілітарызму ў пэрыяд пасьля Першай сусьветнай вайны, калі пераможцы спрабавалі прыціснуць прускі ваенны дух. Аднак ён выжыў, каб адыграць сваю ролю ў пераўзбраеньні Нямеччыны і ў Другой сусьветнай вайне.