Перайсьці да зьместу

Вільгельм II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вільгельм II (нямецкі імпэратар)»)
Вільгельм II
Friedrich Wilhelm Viktor Albert
 Нямецкі імпэратар; кароль Прусіі
15 чэрвеня 1888 — 9 лістапада 1918
Рэгент
Папярэднік Фрыдрых III
Наступнік Манархія скасаваная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 студзеня 1859, Бэрлін, Прусія, Нямецкі зьвяз
Памёр 4 чэрвеня 1941 (82 гады), Дорн, Райхскамісарыят Нідэрлянды
Пахаваны 9 чэрвеня 1941, Маўзалей у Дорне
Нашчадкі
Дынастыя Гогенцолерны
Жонкі
Бацька Фрыдрых III
Маці Вікторыя Кобург
Узнагароды
Подпіс

Вільгельм II (27 студзеня 1859, Патсдам, Прусія, Нямецкі зьвяз — 4 чэрвеня 1941, Даорн, Райхскамісарыят Нідэрлянды) — імпэратар Нямеччыны і кароль Прусіі (1888—1918), з дынастыі Гагенцолернаў.

Скончыў Бонскі ўнівэрсытэт (1879). У 21-гадовым веку быў аддадзены ў войска ў чыне лейтэнанта. 27 лютага 1881 ажаніўся з Аўгустай-Вікторыяй фон Шлезвіг-Гальштайн, зь якой мелі шасьцёх сыноў і дачку. Брыгадны генэрал-маёр (1888).

15 чэрвеня 1888 року пасьля сьмерці бацькі стаў нямецкім імпэратарам і прускім каралём. Праводзіў палітыку ўмацаваньня кайзэраўскага рэжыму на аснове клясавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытаньні балянсаваў паміж палітыкай рэпрэсіяў і сацыяльнай дэмагогіяй. Неўзабаве пачаў канфліктаваць з канцлерам Бісмаркам, у 1890 року дабіўся ягонай адстаўкі

Праводзіў агрэсіўную зьнешнюю палітыку, накіраваную на стварэньне нямецкай каляніяльнай імпэрыі, пашыраў нямецкую экспансію на Балканах, Блізкім Ўсходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэньня суперніцтва Нямеччыны з Вялікабрытаніяй, Расеяй, Францыяй і садзейнічала набліжэньню Першай сусьветнай вайны. Вільгельм II нясе асабістую адказнасьць за яе разьвязваньне. Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага. 29 ліпеня 1917 году прыбыў на асабістым цягніку на Смаргоншчыну з Усходняй Галіччыны, каб выказваць удзячнасьць салдатам і афіцэрам, якія прынялі ўдзел у абарончых баях з 19 па 26 ліпеня на пазыцыях Смаргонь-Крэва і адбілі моцныя расейскія масы войск падчас Крэўскай апэрацыі[5]. Пасьля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году ў Нямеччыне ўцёк у Нідэрлянды і 28 лістапада 1918 году адрокся ад стальца. Паводле рашэньня Парыскай мірнай канфэрэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але ня быў прыцягнуты да адказнасьці, падтрымаў усталяваньне ў Нямеччыне фашысцкай дыктатуры.

  • Aus meinem Leben. 1859—1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926
  • Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878—1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922
  • Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924

Гістарычныя працы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Vergleichende Geschichtstabellen von 1878 bis zum Kriegsausbruch 1914, K. F. Koehler, Leipzig 1921
  • Meine Vorfahren, Verlag für Kulturpolitik, Berlin 1929

Культуралягічныя працы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Das Wesen der Kultur. Vortrag Seiner Majestät des Kaisers Wilhelm II. nach einer von Leo Frobenius für Seine Majestät verfassten vorläufigen Skizze, Privatdruck, Berlin 1931.

Разважаньні імпэратара аб сутнасьці цывілізацыйнай культуры.

  • Die chinesische Monade, ihre Geschichte und ihre Deutung, K. F. Koehler, Leipzig 1934

Праца прысьвечаная кітайскай гісторыі.

  • Studien zur Gorgo, Walter de Gruyter, Berlin 1936

Праца прысьвечаная старажытнай Спарце.

  • Das Königtum im alten Mesopotamien, Walter de Gruyter, Berlin 1938

Праца прысьвечаная старажытным мэсапатамскім цывілізацыям.

  • Ursprung und Anwendung des Baldachins, A. de Lange, Amsterdam 1939

Праца прысьвечаная гісторыі выкарыстаньня балдахіну.

  1. ^ а б в г Balfour M. G. William II // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Wilhelm II // RKDartists (нід.)
  3. ^ а б в г Lundy D. R. Wilhelm II, Deutscher Kaiser, König von Preußen // The Peerage (анг.)
  4. ^ а б Catalog of the German National Library (ням.)
  5. ^ Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну // «Рэгіянальная газета»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільгельм IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў