Македонскі дэнар
Выгляд
Македонскі дэнар | |
2 дэнары 2001 году | |
Краіна | Паўночная Македонія |
---|---|
Падзел | дэні |
Код ISO-4217 | MKD |
Сымбаль | DEN і ден |
Цэнтральны банк | Нацыянальны банк Паўночнай Македоніі |
Увядзеньне ва ўжытак | 20 траўня 1993 |
Папярэдняя валюта | Югаслаўскі дынар[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Македо́нскі дэнар (па-македонску: Македонски Денар; код ISO 4217 — «MKD») — нацыянальная валюта Паўночнай Македоніі.
1 дэнар роўны 100 дэні. Уведзены ў зварот 26 красавіка 1992 году, у той момант быў роўны югаслаўскаму дынару. 5 траўня 1993 году была праведзена дэнамінацыя ў суадносінах 1 новы дэнар да 100 старых.
З 1 студзеня 2013 году манэты дэні выведзены з ужытку.
Цяпер выкарыстоўваюцца манэты вартасьцю 50 дэні, 1, 2 і 5 дэнараў; банкноты — 10, 50, 100, 500, 1000 і 5000 дэнараў.
Назва валюты паходзіць ад старажытнарымскага дэнарыя.