Геаграфія Паўночнай Македоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тапаграфічная мапа Рэспублікі Македонія

Рэспубліка Македонія знаходзіцца на Балканскім паўвостраве на паўднёвым усходзе Эўропы. Каардынаты: 41°50’ паўночнай шыраты, 22°00’ усходняй даўгаты.

Геаграфічная вобласьць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі — яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія — прыналежаць Баўгарыі, а Рэспубліка Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.

Рэспубліка Македонія займае амаль 35,8% плошчы гістарычнай Македоніі (52,4% знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Грэцыі). Яе агульная плошча — 25 333 км².

Агульная працягласьць граніцы — 748 км, працягласьць граніцы з Альбаніяй — 151 км, Баўгарыяй — 148 км, Грэцыяй — 228 км, Сэрбіяй — 221 км.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На большай частцы тэрыторыі знаходзяцца хрыбты сярэдневысокіх горных сыстэм Скопска Чорна Гора, Пінд (найвышэйшы пункт — г. Кораб (2753 м) і Пірын, падзеленых шырокімі межгорнымі катлаванамі. Адзін ад іншага горныя хрыбты адлучаюць даліны рэк Вардар і Струміца, якія працякаюць праз усю краіну. На паўднёвым захадзе знаходзіцца часткова належныя Македоніі буйныя азёры Охрыдзкае і Прэспа, а на паўднёвым усходзе — буйное Дайранскае возера.

Рэгіён сэйсьмічна актыўны, землетрасеньні даволі моцныя. У выніку апошняга, якое адбылося ў 1963, быў моцна разбураны горад Скоп'е.

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сталіцай рэспублікі і самым буйным яе горадам зьяўляецца Скоп'е (насельніцтва 600 тыс.). Іншыя буйныя гарады — Бітала, Куманава, Прылеп і Тэтава (насельніцтва 50 — 100 тыс.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Геаграфія Паўночнай Македоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў