Лягуна
Выгляд
Лягу́на (па-італьянску: laguna, ад па-лацінску: lacus — возера) — дробны вадаём, аддзелены ад мора вузкай паласой намытага пяску (перасып’ю) або каралавымі рыфамі. Калі ў лягуну ўпадае буйная рака, то вада ў лягуне можа быць амаль прэснай, а яе ўзровень можа перавышаць узровень мора. Такія, напрыклад, Курская й Калінінградзкая затокі.
Тыповы прыклад лягуннага места — Вэнэцыя.
Дзякуючы сваёй абароненасьці лягуны часта зьяўляюцца ўнікальнымі прыроднымі біётопамі. Яны служаць прытулкам для водных птушак, рыб і зьвяроў. Экалягічна важныя лягуны знаходзяцца пад абаронай міжнародных ведамстваў.
На Чорным і Азоўскім марах лягуны завуцца ліманамі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |