Курская затока
Курская затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Найб. працягласьць |
|
Найб. шырыня | 45 км |
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 5,8 м і 3,8 м |
Ку́рская зато́ка (па-расейску: Куршская коса ; па-летувіску: Kuršių marios) — лягуна Балтыйскага мора з плошчаю 1610 км², якая адцінкавана ад мора Курскай пярэспай. Курская затока ўзьнікла 7 000 гадоў таму праз моцныя вятры й віры. Пратока, якая злучае мора й затоку, знаходзіцца каля летувіскага места Клайпеда. Акваторыя затокі падзеленная паміж Летувой і Калінінградзкай вобласьцю Расеі, па акваторыі затокі праходзіць мяжа паміж дзьвума краінамі. Большая частка яе прыналежыць да Расеі (1,2 тыс. км² з 1,6 тыс. км², 415 км² — да Летувы).
Гідралягічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ём затокі складае 6,3 км³. У затоку ўпадае велізарная колькасьць рэк, найвялікшая зь якіх — Нёман. Штогадовы сток рэк — 25,1 км³, зь якіх 21,0 км³ прыходзіцца на Нёман, з пакроплямі атрымліваецца ў дадатак 1,0 км³, з выпарэньнем губляецца 0,5 км³. Зрэшты штогоду аб’ём атрыманае вады большы за ўласны аб’ём затокі ў чатыры разы, што рабіцьме ўзровень вады ў Курскай затоце большым за ўзровень вады ў моры. Розьніца ўзроўню вады выходзіцьме цераз пратоку, і вада ў адцінце практычна прэсная: яе салонасьць каля 8 праміле.
Жывёльны складнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ў затоцы дастаткова разнастойны жывёльны сьвет, бо там існуюць разам 53 віды рыб і 18 сямействаў: міногавыя (рачная й марская мінога), акунёвыя (акунь звычайны, судак), а таксама агульнапрэснаводныя (сазан, шчука, сіг, лінь, сом)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Słownik geograficzny Królestwa Polskiego
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|