Калінінградзкая затока
Калінінградзкая затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Найб. глыбіня | 5 м |
Калінінградзкая затока, у Польшчы — Вісьленская затока (па-польску: Zalew Wiślany; састар. па-нямецку: Frisches Haff — Сьвежая затока) — лягуна, адцінак ў паўднёвай частцы Балтыйскага мора. Расейская назва з’явілася ад места Калінінград, якое месьціцца на затоцы й атрымала сваю назву пасьля Другое Сусьветнае Вайны.
Геаграфія й гідралёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фактычна Калінінградзкая затока з’яўляецца лягунай — амаль адмежаваным вадаёмам ад Балтыйскага мора Балтыйскай пярэспай. Водаабмен зьдзейсьняецца цераз вузкую Пілаўскую пратоку, якая знаходзіцца ва ўсходнім раёне места Балтыйску. Узровень вады ў затоцы вышэйшы за ўзровень вады ў моры, таму ў пратоце адбываецца плынь. У затоку ўпадаюць рэкі Вісла, Прэґель, Прахладная, таму затока дастаткова прэсная.
Даўжыня — 91 км, шырыня — ад 2 да 11 км, плошча 838 км². Агульная берагавая лінія складае 270 км, зь якіх 159 км прыналежыць да Расеі й 111 км да Польшчы. Сярэдняя глыбіня — 2,7 м, максымальная (за выключэньнем фарватэра — Пілаўскае пратокі) — 5,2 м. Уздоўж пратокі разьмешчаныя насыпныя выспы (Зялёная і інш.).