Перайсьці да зьместу

Ксавэры Любамірскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ксавэры Любамірскі
па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski
староста ў Сытыхіве
1772 — 1777
ПапярэднікСтаніслаў Любамірскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1747(1747)
Сьмела
Памёр 1819(1819)
Дуброўна
Пахаваны
Род Любамірскія
Бацькі Станіслаў Любамірскі
Людвіга з Пацееў
Жонка Антаніна Патоцка; Тэафіла Жавуска; Марыя Львоўна Нарышкіна
Дзеці Канстанцін; Эўгеніюш
Рэлігія Каталіцтва
Дзейнасьць афіцэр

Францішак Ксаверы Любамірскі (па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski) — (нар.1747, Сьмела1819, Дуброўна) — князь польскага княжацкага роду Любамірскіх гербу «Шранява» пачынальнік галіны роду Любамірскіх-Дубровенскіх[1], староста ў Сытыхіве (цяпер у Жоўкаўскім раёне Львоўскай вобласьці), абшарнік, генэрал-паручнік расейскай арміі.

Францішак Ксавэры быў сынам Станіслава Любамірскага, ваяводы кіеўскага, і Людвігы Гонараты з Пацеяў гербу Вага. У 1772 годзе атрымаў у спадчыну староства Сытыхіўскае й Сьмелаўшчыну, набыў у брата Міхала й дакупіў навакольныя вёскі, ад жонкі Тэафілы Жавускай у пасаг атрымаў прылеглы маёнтак. Стаў абшарнікам з рэзыдэнцыяй у Сьмеле — 9 местаў, 179 сёл і каля 100000 "душ мясцовых". Сьмела атрымала магдэбурскае права ў 1773 годзе. Да 1780 году на Сьмелаўшчыне паўсталі 48 новых слабод. У 1777 годзе Францішак Ксавэры збудаваў касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя. Заснаваў кляштар Капуцынаў (адгалінаваньне манаскага ордэну Францышканаў) у 1783 годзе. Спрыяў праваслаўным, ахвяраваў на будаўніцтва праваслаўных цэркваў і манастыроў. Замяняў уніяцкія цэрквы на праваслаўныя, пры яго ўдзеле колькасьць праваслаўных цэркваў на правабярэжжы ўзрасла з 94-х да 271, прычым на Сьмелаўшчыне 82 цэрквы[2][3].

Служба ў Расейскім войску

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1777 году перайшоў на службу ў Расейскім войску. У 1781 годзе стаў брыгаддзірам, а ў 1783 генэрал-маёрам камандаваў тамбоўскім палком. Быў узнагароджаны ордэнамі Сьв. Станіслава (1782) і Сьв. Анны (22.12.1784)[4][5].

У 1787 годзе абмяняўся з Рыгорам Пацёмкіным Сьмелаўшчуну на мястэчка Дуброўна ў Аршанскім павеце. Пасьля раптоўнай сьмерці Рыгора Пацёмкіна ў 1791 годзе яго нашчадкі Браніцкія аспрэчвалі сапраўднасьць абмена маёнткамі. Павал I, які адмоўна ставіўся да Рыгора Пацёмкіна, вырашыў спрэчку на карысьць Ксавэрыя Любамірскага[6][7].

Князь Ксавэры Любамірскі спрыяў габрэям у падуладных яму мястэчках[8][9]. Ён, моцна ўгневаны на Піяраў, якія таемна павянчалі яго дачку, скарыстаў усе намаганьні к пераводу іх у Віцебск у 1794 годзе[10].

У канцы XVIII стагодзьдзя зблізіўся з расейскімі арыстакратамі й абраў трэцьцю жонку Марыю Нарышкіну[11]. Пасьля пажару да 1809 году адбудаваў тут новы кляштар.

Маршал Луі Нікаля Даву прынц Экмюльскі (па-француску: Louis-Nicolas Davout, Le maréchal prince d'Eckmülh) на шляху з Воршы ў Смаленск спыняўся ў жніўні 1812 году[12], а імпэратар Напалеон I Банапарт на зваротным шляху ў лістападзе[13][14].

Зь першай жонкай Антанінай Адэлаідай Патоцкай мелі дзяцей:

  • дачка Эльжбета Ізабэла (? – 12.1846), каля 1790 году шлюб зь Ігнацыям Эўгеніюшам, граф Цэнтнер, герб Пжэрова;
  • дачка Клемэнтына (? – ?), Ксавэры Любамірскі ў сярэдзіне 90-х XIX стагодзьдзя перадаў маёнтак Любавічы ў пасаг, шлюб з Пятром Крогэрам, гербу Косьцеша (1790 – ? );
  • дачка Зо́ф’я.

З другой жонкай Тэафілай Жавускай гербу Крыўда (1762 – 20.04.1831, Лаўрыў) мелі дзяцей:

  • сын Канстанцін Станіслаў Ксаверы (18.11.1786 – 25.04.1870, Варшава), 18.02.1812 годзе шлюб з Катарынай Мікалаеўнай Талстой (15.08.1879 – 11.02.1870, Варшава);
  • сын Эўгеніюш (13.09.1789 – 1834, ), у 1817 годзе першы шлюб з Марыяй Чацкай гербу Сьвінка (1800 – 12.09.1826, Варшава); у 1830 годзе другі шлюб з княжной Клемэтынай Сьвятаполк-Чацьвярцінскай гербу Пагоня-Руская (1801 – 1834);
  • дачка Амэлія Анна Любамірская (?1790 – 22.02.1878), першы шлюб у 1810 годзе зь Яанам Стемпкоўскім гербу Сухакомнатны; другі шлюб у 1820 годзе зь Яанам Чорбам гербу Пагоня;
  • дачка Караліна Любамірская (?1790 – 1821), шлюб з графам Фэлікса Бэрліч-Струтынскага (1789 — 1850), у 1808 годзе Ксавэры Любамірскі ў пачатку XIX стагодзьдзя перадаў маёнтак Цеалін ў пасаг.

З трэцяй жонкай Марыяй Львоўнай Нарышкінай (1766 – 1806) мелі дзяцей:

  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 3258, 108 адзінак захоўваньня. Князі Любамірскія, уладальнікі Дубровенскага маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 1578 — 1908 гг. Указы Аляксандра І, Сэната, лісты да князя Любамірскага, асабістае ліставаньне. Справа аб прыцягненьні к суду за ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў у горадзе Горкі. Інвэнтары Дубровенскага графства, прыхода-расходныя кнігі маёнткаў, каштарысы, рахункі, пляны, чарцяжы. Устаўныя граматы. Зьвесткі пра бровар і вінакурню ў маёнтку Берасьценава Аршанскага павету. Сьпісы рэвізскіх душ сялян.
  • РГАДА, ф. 11, оп. 1m, № 916. Лісты князя Ксавэрыя Любамірскага да князя Пацёмкіна Таўрычаскага. 1783—1788 гг.
  1. ^ Jerzy Hr. Dunin-Borkowski. Almanach błękitny genealogia żyjących rodów polskich (пол.). — Krakow: Lwow. Nakładem księgarni H. Altenberga. Warsawa. E. Wende i SKA (T. Hiż i A. Turkuł), 1895. — С. 44—48. — 780 с.
  2. ^ Sakowicz, Eugenjusz. Kościół prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiegow epoce sejmu wielkiego. 1788—1792 / Metropolit Djonizy. — Warszawa: Nakładem Warszawskiej metropolji prawosławnej, 1935. — С. 2, 17, 31, 63, 65, 137. — XII,272.IV с.
  3. ^ Likowski, Edward. (1836-1915) Dzieje Kościoła unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku: uważane głównie ze względu na przyczyny jego upadku. — Poznań: J. Leitgeber, 1880. — С. 111–117, 140–143, 188–189.
  4. ^ Бантыш-Каменский, Дмитрий Николаевич (1788-1850). Историческое собрание списков кавалерам четырех российских императорских орденов: / Лев Цветаев. — Москва: В типографии Н.С. Всеволожскаго, 1814. — С. 325. — 336,XLVII с.
  5. ^ Князь Пётръ Долгоруковъ. Россійская родославная кніга. — Санктпетербургъ: въ типографіи Эдуарда Веймара, 1856. — Т. 3. — С. 29, 30. — 523 с.
  6. ^ Державин Г.Р. Сочиненія Державина съ объяснительными примѣчаніями Я. Грота. / Я. Грот. — СанктПетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1864. — Т. 6. Переписка (1794―1816) и «Записки». — С. 712―717. — 935 с.
  7. ^ О рассмотрении и окончании дела между князем Любомирским и наследниками князя Потёмкина Таврического о Дубровенском имении. (рас.). РГАДА, ф. 11, оп. 1m, № 955 (1796).
  8. ^ Державин Г. Р. Сочиненія Державина съ объяснительными примѣчаніями Я. Грота. / Я. Грот. — СанктПетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1864. — Т. 7. Сочиненія в прозе. — С. 260. — 778 с.
  9. ^ Письмо кн. К. Любомирскаго въ защиту евреевъ, по поводу слуховъ о выселеніи послѣднихъ изъ Бѣлоруссіи. 1800 г.  (рас.) // Опись документовъ и дълъ, хранящися въ Сенатскомъ архивѣ. Отдѣлъ ІІІ-й. : Дѣла Канцеляріи Генералъ-Прокурора. 1797—1800 г.. — Петроградъ: Сенатская типографія, 1917. — Т. ІІІ-й. — С. 142 (№ 2401).
  10. ^ Безъ-Корниловичъ Мих. Осип. Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи. — СанктПетербургъ: въ типографіи III Отд. Собст. Е. И. В. Канцеляріи, 1855. — С. 219, 220. — 355 с.
  11. ^ Переписка по поводу назначенія кн. Ф. Любомірской содержанія отъ ея мужа, въ количествѣ 1280 руб. ежемѣсячно, до окончательнаго рѣшенія дѣла ихъ о разводѣ. 1798 г.  (рас.) // Опись документовъ и дълъ, хранящися въ Сенатскомъ архивѣ. Отдѣлъ ІІІ-й. : Дѣла Канцеляріи Генералъ-Прокурора. 1798 и 1799 гг.. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1911. — Т. ІІ-й. — С. 76 (№ 1211).
  12. ^ Напалеон Банапарт. Oeuvres de Napoleon Bonaparte. Tome Cinquieme. Campagne de Russie. — Paris: C.L.F. Panckoucle, Editeur, MDCCCXXI (1821). — Т. Livre septieme. — С. 25 (Smolensk, 21 août 1812). — 214 с.
  13. ^ Михайловский-Данилевский А. И. Описание Отечественной войны 1812, часть 2. — С.-Петербургъ: Печатано вх Военной Типографіи, 1839. — С. 85—88. — 449 с.
  14. ^ Документы и материалы для исторіи 1812 года / подъ редакціей К. Военскаго. — С.-Петербургъ: Типографія, А. Ф. Штольценбурга, 1912. — Т. 3. Бѣлоруссія въ 1812 году. — С. 17, 18, 29, 40. — 498,IX с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]