Ксавэры Любамірскі
па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski | |
староста ў Сытыхіве | |
---|---|
1772 — 1777 | |
Папярэднік | Станіслаў Любамірскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1747 Сьмела |
Памёр | 1819 Дуброўна |
Пахаваны | |
Род | Любамірскія |
Бацькі | Станіслаў Любамірскі Людвіга з Пацееў |
Жонка | Антаніна Патоцка; Тэафіла Жавуска; Марыя Львоўна Нарышкіна |
Дзеці | Канстанцін; Эўгеніюш |
Рэлігія | Каталіцтва |
Дзейнасьць | афіцэр |
Францішак Ксаверы Любамірскі (па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski) — (нар.1747, Сьмела — †1819, Дуброўна) — князь польскага княжацкага роду Любамірскіх гербу «Шранява» пачынальнік галіны роду Любамірскіх-Дубровенскіх[1], староста ў Сытыхіве (цяпер у Жоўкаўскім раёне Львоўскай вобласьці), абшарнік, генэрал-паручнік расейскай арміі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Францішак Ксавэры быў сынам Станіслава Любамірскага, ваяводы кіеўскага, і Людвігы Гонараты з Пацеяў гербу Вага. У 1772 годзе атрымаў у спадчыну староства Сытыхіўскае й Сьмелаўшчыну, набыў у брата Міхала й дакупіў навакольныя вёскі, ад жонкі Тэафілы Жавускай у пасаг атрымаў прылеглы маёнтак. Стаў абшарнікам з рэзыдэнцыяй у Сьмеле — 9 местаў, 179 сёл і каля 100000 "душ мясцовых". Сьмела атрымала магдэбурскае права ў 1773 годзе. Да 1780 году на Сьмелаўшчыне паўсталі 48 новых слабод. У 1777 годзе Францішак Ксавэры збудаваў касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя. Заснаваў кляштар Капуцынаў (адгалінаваньне манаскага ордэну Францышканаў) у 1783 годзе. Спрыяў праваслаўным, ахвяраваў на будаўніцтва праваслаўных цэркваў і манастыроў. Замяняў уніяцкія цэрквы на праваслаўныя, пры яго ўдзеле колькасьць праваслаўных цэркваў на правабярэжжы ўзрасла з 94-х да 271, прычым на Сьмелаўшчыне 82 цэрквы[2][3].
Служба ў Расейскім войску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1777 году перайшоў на службу ў Расейскім войску. У 1781 годзе стаў брыгаддзірам, а ў 1783 генэрал-маёрам камандаваў тамбоўскім палком. Быў узнагароджаны ордэнамі Сьв. Станіслава (1782) і Сьв. Анны (22.12.1784)[4][5].
Дуброўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1787 годзе абмяняўся з Рыгорам Пацёмкіным Сьмелаўшчуну на мястэчка Дуброўна ў Аршанскім павеце. Пасьля раптоўнай сьмерці Рыгора Пацёмкіна ў 1791 годзе яго нашчадкі Браніцкія аспрэчвалі сапраўднасьць абмена маёнткамі. Павал I, які адмоўна ставіўся да Рыгора Пацёмкіна, вырашыў спрэчку на карысьць Ксавэрыя Любамірскага[6][7].
Князь Ксавэры Любамірскі спрыяў габрэям у падуладных яму мястэчках[8][9]. Ён, моцна ўгневаны на Піяраў, якія таемна павянчалі яго дачку, скарыстаў усе намаганьні к пераводу іх у Віцебск у 1794 годзе[10].
У канцы XVIII стагодзьдзя зблізіўся з расейскімі арыстакратамі й абраў трэцьцю жонку Марыю Нарышкіну[11]. Пасьля пажару да 1809 году адбудаваў тут новы кляштар.
Маршал Луі Нікаля Даву прынц Экмюльскі (па-француску: Louis-Nicolas Davout, Le maréchal prince d'Eckmülh) на шляху з Воршы ў Смаленск спыняўся ў жніўні 1812 году[12], а імпэратар Напалеон I Банапарт на зваротным шляху ў лістападзе[13][14].
Сям'я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь першай жонкай Антанінай Адэлаідай Патоцкай мелі дзяцей:
- дачка Эльжбета Ізабэла (? – 12.1846), каля 1790 году шлюб зь Ігнацыям Эўгеніюшам, граф Цэнтнер, герб Пжэрова;
- дачка Клемэнтына (? – ?), Ксавэры Любамірскі ў сярэдзіне 90-х XIX стагодзьдзя перадаў маёнтак Любавічы ў пасаг, шлюб з Пятром Крогэрам, гербу Косьцеша (1790 – ? );
- дачка Зо́ф’я.
З другой жонкай Тэафілай Жавускай гербу Крыўда (1762 – 20.04.1831, Лаўрыў) мелі дзяцей:
- сын Канстанцін Станіслаў Ксаверы (18.11.1786 – 25.04.1870, Варшава), 18.02.1812 годзе шлюб з Катарынай Мікалаеўнай Талстой (15.08.1879 – 11.02.1870, Варшава);
- сын Эўгеніюш (13.09.1789 – 1834, ), у 1817 годзе першы шлюб з Марыяй Чацкай гербу Сьвінка (1800 – 12.09.1826, Варшава); у 1830 годзе другі шлюб з княжной Клемэтынай Сьвятаполк-Чацьвярцінскай гербу Пагоня-Руская (1801 – 1834);
- дачка Амэлія Анна Любамірская (?1790 – 22.02.1878), першы шлюб у 1810 годзе зь Яанам Стемпкоўскім гербу Сухакомнатны; другі шлюб у 1820 годзе зь Яанам Чорбам гербу Пагоня;
- дачка Караліна Любамірская (?1790 – 1821), шлюб з графам Фэлікса Бэрліч-Струтынскага (1789 — 1850), у 1808 годзе Ксавэры Любамірскі ў пачатку XIX стагодзьдзя перадаў маёнтак Цеалін ў пасаг.
З трэцяй жонкай Марыяй Львоўнай Нарышкінай (1766 – 1806) мелі дзяцей:
- дачка Марыя Любамірская (?1800 – ?),
- дачка Натальля Любамірская (?1800 – ?),
- Антоні Юльюш Любамірскі (15.09.1801, Дуброўна – 15.05.1885, Кіеў), у 15.05.1835 годзе шлюб з Ганаратай Крашэўскай гербу Болесьціц (12.01.1814 – 04.04.1890, Вена);
- Александар Ігнацы Любамірскі (11.08.1802, Дуброўна – 12.06.1893, Парыж), у 1823 годзе шлюб з княжной Юліяй Радзівіл на Нясьвіжу гербу Трубы (1800 – 1857);
Архівы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 3258, 108 адзінак захоўваньня. Князі Любамірскія, уладальнікі Дубровенскага маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 1578 — 1908 гг. Указы Аляксандра І, Сэната, лісты да князя Любамірскага, асабістае ліставаньне. Справа аб прыцягненьні к суду за ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў у горадзе Горкі. Інвэнтары Дубровенскага графства, прыхода-расходныя кнігі маёнткаў, каштарысы, рахункі, пляны, чарцяжы. Устаўныя граматы. Зьвесткі пра бровар і вінакурню ў маёнтку Берасьценава Аршанскага павету. Сьпісы рэвізскіх душ сялян.
- РГАДА, ф. 11, оп. 1m, № 916. Лісты князя Ксавэрыя Любамірскага да князя Пацёмкіна Таўрычаскага. 1783—1788 гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jerzy Hr. Dunin-Borkowski. Almanach błękitny genealogia żyjących rodów polskich (пол.). — Krakow: Lwow. Nakładem księgarni H. Altenberga. Warsawa. E. Wende i SKA (T. Hiż i A. Turkuł), 1895. — С. 44—48. — 780 с.
- ^ Sakowicz, Eugenjusz. Kościół prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiegow epoce sejmu wielkiego. 1788—1792 / Metropolit Djonizy. — Warszawa: Nakładem Warszawskiej metropolji prawosławnej, 1935. — С. 2, 17, 31, 63, 65, 137. — XII,272.IV с.
- ^ Likowski, Edward. (1836-1915) Dzieje Kościoła unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku: uważane głównie ze względu na przyczyny jego upadku. — Poznań: J. Leitgeber, 1880. — С. 111–117, 140–143, 188–189.
- ^ Бантыш-Каменский, Дмитрий Николаевич (1788-1850). Историческое собрание списков кавалерам четырех российских императорских орденов: / Лев Цветаев. — Москва: В типографии Н.С. Всеволожскаго, 1814. — С. 325. — 336,XLVII с.
- ^ Князь Пётръ Долгоруковъ. Россійская родославная кніга. — Санктпетербургъ: въ типографіи Эдуарда Веймара, 1856. — Т. 3. — С. 29, 30. — 523 с.
- ^ Державин Г.Р. Сочиненія Державина съ объяснительными примѣчаніями Я. Грота. / Я. Грот. — СанктПетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1864. — Т. 6. Переписка (1794―1816) и «Записки». — С. 712―717. — 935 с.
- ^ О рассмотрении и окончании дела между князем Любомирским и наследниками князя Потёмкина Таврического о Дубровенском имении. (рас.). РГАДА, ф. 11, оп. 1m, № 955 (1796).
- ^ Державин Г. Р. Сочиненія Державина съ объяснительными примѣчаніями Я. Грота. / Я. Грот. — СанктПетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1864. — Т. 7. Сочиненія в прозе. — С. 260. — 778 с.
- ^ Письмо кн. К. Любомирскаго въ защиту евреевъ, по поводу слуховъ о выселеніи послѣднихъ изъ Бѣлоруссіи. 1800 г. (рас.) // Опись документовъ и дълъ, хранящися въ Сенатскомъ архивѣ. Отдѣлъ ІІІ-й. : Дѣла Канцеляріи Генералъ-Прокурора. 1797—1800 г.. — Петроградъ: Сенатская типографія, 1917. — Т. ІІІ-й. — С. 142 (№ 2401).
- ^ Безъ-Корниловичъ Мих. Осип. Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи. — СанктПетербургъ: въ типографіи III Отд. Собст. Е. И. В. Канцеляріи, 1855. — С. 219, 220. — 355 с.
- ^ Переписка по поводу назначенія кн. Ф. Любомірской содержанія отъ ея мужа, въ количествѣ 1280 руб. ежемѣсячно, до окончательнаго рѣшенія дѣла ихъ о разводѣ. 1798 г. (рас.) // Опись документовъ и дълъ, хранящися въ Сенатскомъ архивѣ. Отдѣлъ ІІІ-й. : Дѣла Канцеляріи Генералъ-Прокурора. 1798 и 1799 гг.. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1911. — Т. ІІ-й. — С. 76 (№ 1211).
- ^ Напалеон Банапарт. Oeuvres de Napoleon Bonaparte. Tome Cinquieme. Campagne de Russie. — Paris: C.L.F. Panckoucle, Editeur, MDCCCXXI (1821). — Т. Livre septieme. — С. 25 (Smolensk, 21 août 1812). — 214 с.
- ^ Михайловский-Данилевский А. И. Описание Отечественной войны 1812, часть 2. — С.-Петербургъ: Печатано вх Военной Типографіи, 1839. — С. 85—88. — 449 с.
- ^ Документы и материалы для исторіи 1812 года / подъ редакціей К. Военскаго. — С.-Петербургъ: Типографія, А. Ф. Штольценбурга, 1912. — Т. 3. Бѣлоруссія въ 1812 году. — С. 17, 18, 29, 40. — 498,IX с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Golovkine, Fédor. La cour et le règne de Paul I-er : portraits, souvenirs et anecdotes : avec cinq portraits / avec introduction et notes par S. Bonnet. — Paris: Librairie Plon, 1905. — С. 77, 227—240, 335. — V,448 с. (фр.)
- Ségur. Louis-Philippe de. Mémoires, ou, Souvenirs et anecdotes. — Paris: Didier. Libraire-editeur, 1843. — С. 443, 446. — 501 с. (фр.)
- Ségur. Louis-Philippe de. Mémoires, ou, Souvenirs et anecdotes. — Paris: Didier. Libraire-editeur, 1843. — С. 137, 488. — 494 с. (фр.)
- Aftanazy, Roman (1914-2004) Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Woewództwa mińskie, mścislawskie, połockie, witebskie.. — Wydanie drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991. — Т. 1. — С. 288, 289, 297, 299. — ISBN 8304037017 (całość) (пол.)
- Dubrowna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Abablewo — Januszowo. : слоўнік. — Warszawa: nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego, 1900. — Т. 15. — С. 449. (пол.)
- Czarniecki, Kazimierz Łodzia Herbarz polski podług Niesieckiego, treściwie ułożony i wypisami z późniejszych autorów, z różnych akt grodzkich i ziemskich, z ksiąg i akt kościelnych oraz z dokumentów familijnych powiększony i wydany.. — Gniezno: Nakład autora, 1881-1882. — Т. 2. — С. 56―60. — 272 с. (пол.)
- J. D. Borystenów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Aa — Dereneczna. : слоўнік. — Warszawa: nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego, 1880. — Т. 1. — С. 338. (пол.)
- J. ze Ś. Juliusz Hrabia Strutyński (Berlicz Sas). (пол.) // Kłosy : czasopismo ilustrowane, tygodniowe, poświęcone literaturze, nauce i sztuce. — Warszawa: S. Lewental, 1878, 18 (30) Maja. — Т. XXVI. — № 674. — С. 340—342. (пол.)
- Emanuel Rostworowski. Lubomirski Franciszek Ksawery h. Szreniawa (1747—1819). (пол.) // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1973. — Т. XVIII. — С. 33. (пол.)
- Головкин, Федор Гаврилович (1766-1823). Дворъ и царствованіе Павла I: Портреты, воспоминанія и анекдоты / Прадмова. С. Боннэ ; Пераклад с фр. А. Кухеля.. — М.: Сфинкс, 1912. — С. 239—251. — 455,IV.XV,41л.партр. с. (рас.)
- Державин Г. Р. Сочиненія Державина съ объяснительными примѣчаніями Я. Грота. / Я. Грот. — СанктПетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1864. — Т. 1. Стихотворенія. Часть 1. — С. 300—304. — 812 с.
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. / Под общ. ред. П. П. Семёнова.. — Рэпрынтнае выд., Мн.: БелЭн, 1994 г.. — С.-Петербургъ, Москва: М. О. Вольфа, 1882. — Т. Том 3. Литовское полесье, Белоруское полесье. — С. 414—416. — 490 с. — 10 000 ас. — ISBN 5-85700-165-X (рас.)
- Сегюр, Луи Филипп (1753—1830). Записки графа Сегюра о пребывании его в России в царствование Екатерины II. (1785—1789). — С. Петербургъ: тип. В.Н. Майкова, 1865. — С. 56, 57, 157. — 386,ІІІ с. (рас.)