Конская вуліца (Вільня)
Конская лац. Konskaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Паліцэйскі завулак |
Даўжыня | 430 м |
Паштовыя індэксы | LT-01305 |
На мапе | |
Вуліца Конская ў Вікісховішчы |
Ко́нская ву́ліца[1] (лет. Arklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае рог вуліцаў Вялікай і Нямецкай і Ратушны пляц з вуліцамі Ўсіх Сьвятых і Базылянскай.
Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
У 1884—1898 гадох у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч[2]. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы мэнэджмэнту. У верасьні 2010 году тут адбылося адкрыцьцё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча, на якое запрасілі беларускую дэлегацыю на чале зь міністрам культуры Паўлам Латушкам[3].
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатру мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліца Кармэліцкая, зь левага — вуліца Гетманская і завулак Гасьціны.
Будынкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Няцотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- № 5 (таксам Рудніцкая вуліца, 8) — палац Агінскіх. У сярэдзіне XVII—XVIII стагодзьдзях князі Агінскія набылі тут некалькі камяніцаў. У 1-й палове XVIII ст. збудавалі вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем. Пазьней будынкі рэканструявалі ў стылі клясыцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца Моладзевы тэатар.
Цотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- № 4 — дом Ціхановіча. У канцы XV—XVI стагодзьдзях збудавалі 1-павярховы паўночны корпус. У сярэдзіне XVI ст. будынак рэканструявалі і пашырылі. У канцы XVI ст. збудавалі паўднёвы корпус і мур. У канцы XVII ст. камяніцай валодаў купец Ціхановіч, у 1777 годзе яна перайшла да бурмістра Ф. Касадубскага, у 1787 годзе — да бурмітстра Яна Дубінскага.
- № 16 — дом з двух карпусоў, збудаваны ў XV—XVI стагодзьдзях. У XVII—XVIII ст. камяніцай валодалі базыляны.
- № 20 — Бібліятэка музыкі і мастацтва
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Н. Орда, 1875 г.
-
С. Каліноўскі, 1877 г.
-
Ю. Балзукевіч, 1877 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 26.
- ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні, TUT.BY, 24 лютага 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai / К. Атаманчык і інш. — Вільня, 2012. — 145 с.
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.