Палац Агінскіх (Вільня)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Агінскіх
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′36″ пн. ш. 25°17′8″ у. д. / 54.67667° пн. ш. 25.28556° у. д.Каардынаты: 54°40′36″ пн. ш. 25°17′8″ у. д. / 54.67667° пн. ш. 25.28556° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Палац Агінскіх |
Пала́ц Агі́нскіх — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, паміж вуліцамі Конскай і Рудніцкай, пад адрасам вуліца Конская, 5. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVII — XVIII стагодзьдзях князі Агінскія набылі ў Вільні некалькі камяніцаў. У першай палове XVIII ст. Ігнаці Агінскі (1698—1775) збудаваў вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем.
Пазьней будынкі рэканструявалі ў стылі клясыцызму: фасад з боку Конскай вуліцы — архітэктар Ян Хаўтынг, фасад з боку Рудніцкай вуліцы — Тамаш Русэль.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст. комплекс дапоўнілі жылым будынкам. У другой палове XIX ст. ў залі палаца праходзілі шляхецкія сходы, балі і канцэрты.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У міжваенны пэрыяд у будынках разьмяшчаліся жыдоўская гімназія, майстэрні, абутковая фабрыка, гандлёвыя крамы, кватэры. У Другую сусьветную вайну ў частцы будынкаў палаца дзейнічаў тэатар віленскага гета.
Па вайне ў палацы некаторы час месьціўся дом культуры міліцыі. У 1972—1982 гадох галоўны будынак ансамбля прыстасавалі пад лялькавы тэатар «Леле» і Моладзевы тэатар[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Levandauskas V. Oginskių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. С. 99—101.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Культурная спадчына Летувы(недаступная спасылка) (лет.)
- Гісторыя палацу (лет.)