Касьцёл Божага Провіду (Слабодка)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Провіду
| |
Касьцёл Божага Провіду
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Слабодка |
Каардынаты | 55°41′09.7″ пн. ш. 27°11′01.14″ у. д. / 55.686028° пн. ш. 27.18365° у. д.Каардынаты: 55°41′09.7″ пн. ш. 27°11′01.14″ у. д. / 55.686028° пн. ш. 27.18365° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль і нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Божага Провіду | |
Касьцёл Божага Провіду на Вікісховішчы |
Касьцёл Божага Провіду — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Слабодцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларуси.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны касьцёл у Слабодцы збудавалі ў 1903 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з апсыдай, трансэптам і закрысьціямі. Галоўны фасад утвараюць дзьве высокія 5-ярусныя вежы з вострымі шатровымі вярхамі і параўнальна невялікая фасадная роўніца цэнтральнага нэфа паміж імі. Сьцены падзяляюцца гарызантальна паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі зь вітражамі (каляровае шкло захавалася часткова), вэртыкальна — прыступкавыми контрфорсамі, якія на бакавых фасадах злучаюцца з дэкаратыўнымі аркбутанамі. Над галоўным уваходам і на фасадных роўніцах трансэпта разьмяшчаюцца вялікія вокны-ружы. Уваходы маюць выгляд аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёмамі.
У інтэр'еры цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі, Хоры ў верхняй частцы нартэкса. У плястычнай аздобе шырока выкарыстоўваюцца ордэрныя элемэнты раманскай архітэктуры: аркатурныя паясы, нішы, калёнкі з капітэлямі расьлінных формаў. Сьцены і скляпеньні алтарнай часткі дэкаруюцца арнамэнтам. Аўтэнтычная аздоба інтэр’еру не захавалася.
Мастацкую каштоўнасьць маюць жалезныя акоўкі ўсіх вонкавых дзьвярэй касьцёла, выкананыя мясцовым кавалём. Кампазыцыі аковак складаюцца з сымэтрычна ўкладзеных з бакоў завесаў (царгаў) сьпіралепадобных пышных расьлінных сьцёблаў, што заканчваюцца то 4-лістымі кветкамі, то пальметападобным лістком. Пры кампазыцыйным адзінстве аковак усіх дзьвярэй дэталі не паўтараюцца, што сьведчыць пра вольную імправізацыю майстра ў кожным выпадку. Арыгінальную, багатую формай і складаную малюнкам кампазыцыю маюць акоўкі дзьвярэй цэнтральнага ўваходу. Яны выглядаюць як пышныя букеты з арнамэнтальных элемэнтаў, што паўтараюцца ў кампазыцыях дэкору бакавых дзьвярэй[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1933 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Алтар
-
Амбон і хоры
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000212 |
- Касьцёл Божага Провіду ў Слабодцы, Radzima.org
- Слабодка — парафія Божага Провіду. Catholic.by. Праверана 9 жніўня 2019 г.