Каспля
Каспля | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Каспля (Расея) |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 136 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 35 м³/с |
Плошча басэйну | 5410 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
Ка́спля — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток Дзьвіны. Цячэ ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці і Смаленскай вобласьці. Даўжыня 136 км (у межах Беларусі 20 км). Плошча вадазбору 5410 км² (у межах Беларусі 513 км²). Выдатак вады ў вусьці 35 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
У другой палове XIX стагодзьдзя адзначалася, што левы бераг ракі Касплі (як і ракі Мяжы) мясцовыя жыхары называлі — «літоўскім», а правы — «рускім»[1][2].
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рака Клёц, якая сілкуе возера Каспля, некаторымі дасьледнікамі лічыцца пачаткам ракі Каспля.
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выцякае з возера Касплі ў Смаленскім раёне на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ Сураскай нізінай, вусьце каля мястэчка Суражу.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Абалона ніжэй за вусьце Габзы перарывістая, шырыня яе 100—200 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 10—30 м у верхняй плыні і да 40—50 м у нізкай.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (у Беларусі) 9,1 м (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[3].
У часы Русі і вікінгаў, рака была важнай часткай гандлёвага шляху з варагаў у грэкі, бо ў раёне Гняздова, за 14 км на захад ад места Смаленску паміж Дняпром і Каспляй існавала валока.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Живописная Россия. Т. 3. — СПб. — Москва, 1882. С. 447.
- ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 71.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 196.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 196.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.