Заслаўскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Заслаўскі замак
| |
Заслаўскі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Заслаўе |
Каардынаты | 54°00′27″ пн. ш. 27°17′32″ у. д. / 54.0075° пн. ш. 27.29222° у. д.Каардынаты: 54°00′27″ пн. ш. 27°17′32″ у. д. / 54.0075° пн. ш. 27.29222° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Заслаўскі замак | |
Заслаўскі замак на Вікісховішчы |
Засла́ўскі за́мак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Заслаўі. Знаходзіцца ў цэнтры места, у абалоне ракі Сьвіслачы. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Заслаўскі замак — адзін зь першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бастыённы замак у Заслаўі ўзьвялі князі Глябовічы ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. на месцы гарадзішча XI ст. Пасярод замку збудавалі кальвінскі збор і мураваны палац.
У 1676 годзе заходнюю частку замка перадалі Заслаўскаму кляштару дамініканаў. У XVIII ст. замак канчаткова страціў вайсковае значэньне[1], рэзыдэнцыю ўладальнікаў места перанесьлі ў іншае месца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, пачаўся заняпад замка. У 1870-я гады дадатковыя мураваныя бастыёны разабралі на цэглу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры рэнэсанс, збудаваны ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы. Ён знаходзіўся за 200 мэтраў на поўнач ад места і атачаўся з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы надзейна прыкрываўся ракой Княгінькай.
Будаваньне на тэрыторыі ранейшага замчышча абумовіла абрысы фартэцыі: крыху звужаны з захаду прастакутнік 215×190×120×80 м. Звонку бастыёны і курціны былі абмураванымі цэглай і каменем. Дзеля абароны курцінаў у фланках бастыёнаў разьмяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забясьпечвалі моцны флянгавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаваньні г. зв. п’ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутар, умацоўваліся мураванай сьцяною вышынёй 2,5 мэтры і таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход дзеля перамяшчэньня абаронцаў. Валы і бастыёны былі насыпанымі зь пяску, жвіру і гліны з выкарыстаньнем фашын.
Галоўны ўваход у замак меў выгляд 2-павярховай брамы і разьмяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, месьцілася меншая брама. Каля галоўнай брамы ад пачатку існаваў падземны ход, зроблены з цэглы. Ён прызначаўся, відаць, дзеля патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскі збору, які стаіць амаль пасярод прастакутніка замка. Вежа, як і сам збор, мела абарончыя функцыі: на шасьці паверхах вежы і пэрымэтрам збору існавалі баявыя байніцы.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Плян. К. Тышкевіч, 1858 г.
-
М. Філіповіч, 1924 г.
-
М. Філіповіч, 1924 г.
-
Плян. А. Ляўданскі, 1928 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1926 г.
-
1928 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Валы
-
Усярэдзіне
-
Руіны брамы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ISBN 5-343-00880-1.
- Заяц, Ю. А. Заславль X—XVIII веков. — Мн., 1987.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613В000336 |