Перайсьці да зьместу

Дэпартамэнт паліцыі міністэрства ўнутраных справаў Летувіскай Рэспублікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паліцэйскі дэпартамэнт міністэрства ўнутраных справаў Летувіскай Рэспублікі
лет. Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos
Эмблема паліцэйскага дэпартамэнту Летувы
Даведка
Дата ўтварэньня2 кастрычніка 1918 (106 гадоў таму)
Відміліцыя
МесцазнаходжаньнеВільня, Салтанішкі 19
Дзейнічае ў месцахЛетува Летува
Генэральны сакратарСаўл Сквэрнэліс
УправаМіністэрства ўнутраных справаў Летувы[d]
Дадатак
Гадавы бюджэт658,9 mln. Lt (2010)[2]
Колькасьць работнікаў14 600 (2010)[1]
Старонка ў сецівеpolicija.lrv.lt
Паліцэйскі дэпартамэнт міністэрства ўнутраных справаў Летувіскай Рэспублікі ў Вікісховішчы
Летувіскі паліцыянт

Паліцэйскі дэпартамэнт міністэрства ўнутраных справаў Летувіскай Рэспублікі (па-летувіску: Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos) — цэнтральны орган унутраных справаў, мэта якога — арганізацыя і кантроль працы паліцыі для забесьпячэньня асабістай, грамадзкай бясьпекі і грамадзкага парадку . Дэпартамэнт паліцыі забясьпечвае каардынацыю паміж усімі структурамі паліцыі Летувы, і мае 16 установаў, разьмешчаных па ўсёй тэрыторыі Летувы.

Паліцэйскі аўтамабіль у Коўне

Сыстэма паліцыі Летувы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паліцыя Летувы складаецца з:

  • Дэпартамэнт паліцыі пры Міністэрстве ўнутраных справаў (па-летувіску: Policijos departamentas prie Vidaus reikalų ministerijos) — паліцэйскае ўпраўленьне, прызначанае для дапамогі Генэральнаму камісарыяту паліцыі пры фармаваньні стратэгіі дзеяньняў і кантролю за яе ажыцьцяўленьнем, а таксама для арганізацыі і каардынацыі мясцовых паліцэйскіх органаў упраўленьня;
  • Мясцовыя паліцэйскія ўлады (па-летувіску: Teritorinės policijos įstaigos) — камісарыяты паліцыі, надзеленыя паўнамоцтвамі ў рамках заканадаўства, з ўскладзенымі на іх функцыямі на пэўнай тэрыторыі.
  • Паліцэйскія навучальныя установы (па-летувіску: Policijos profesinio ugdymo įstaigos) — створаныя Генэральным камісарыятам аддзелы паліцыі, прызначаныя для прафэсійнага навучаньне а таксама для забесьпячэньня прафэсійнага росту супрацоўнікаў паліцыі.
  • Спэцыялізаванае аддзяленьне паліцыі (па-летувіску: Specializuotos policijos įstaigos) — за межамі ўсталяванага тэрытарыяльнага прынцыпу дадзеныя паліцэйскія падразьдзяленьні ўдзельнічаюць у межах дэлегаваных ім пэўных (спэцыяльных) функцый паліцыі.

Дэпартамэнт паліцыі:

  • забясьпечвае выкананьне пастаўленых задач паліцыі;
  • кантралюе і каардынуе дзейнасьць падпарадкаваных органаў паліцыі і прадастаўляе ім кансультацыі і рэкамэндацыі;
  • распаўсюджвае падпарадкаваным паліцэйскім органам форму стратэгіі апэрацыйнай і кадравай палітыкі;
  • забясьпечвае рэалізацыю праграмаў дзяржаўных установаў паліцыі;
  • арганізуе выкананьне і кантроль рашэньняў Генэральнага камісарыяту паліцыі[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]