Дэпартамэнт паліцыі міністэрства ўнутраных справаў Летувіскай Рэспублікі
Выгляд
| Паліцэйскі дэпартамэнт міністэрства ўнутраных справаў Летувіскай Рэспублікі | |
| лет. Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos | |
Эмблема паліцэйскага дэпартамэнту Летувы | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 2 кастрычніка 1918 (107 гадоў таму) |
| Від | міліцыя |
| Месцазнаходжаньне | Вільня, Салтанішкі 19 |
| Дзейнічае ў месцах | |
| Генэральны сакратар | Саўл Сквэрнэліс |
| Управа | Міністэрства ўнутраных справаў Летувы[d] |
| Іншае | |
| Гадавы бюджэт | 658,9 mln. Lt (2010)[1] |
| Колькасьць работнікаў | 14 600 (2010)[2] |
| Сайт | policija.lrv.lt |

Паліцэйскі дэпартамэнт міністэрства ўнутраных справаў Летувіскай Рэспублікі (па-летувіску: Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos) — цэнтральны орган унутраных справаў, мэта якога — арганізацыя і кантроль працы паліцыі для забесьпячэньня асабістай, грамадзкай бясьпекі і грамадзкага парадку . Дэпартамэнт паліцыі забясьпечвае каардынацыю паміж усімі структурамі паліцыі Летувы, і мае 16 установаў, разьмешчаных па ўсёй тэрыторыі Летувы.

Сыстэма паліцыі Летувы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паліцыя Летувы складаецца з:
- Дэпартамэнт паліцыі пры Міністэрстве ўнутраных справаў (па-летувіску: Policijos departamentas prie Vidaus reikalų ministerijos) — паліцэйскае ўпраўленьне, прызначанае для дапамогі Генэральнаму камісарыяту паліцыі пры фармаваньні стратэгіі дзеяньняў і кантролю за яе ажыцьцяўленьнем, а таксама для арганізацыі і каардынацыі мясцовых паліцэйскіх органаў упраўленьня;
- Мясцовыя паліцэйскія ўлады (па-летувіску: Teritorinės policijos įstaigos) — камісарыяты паліцыі, надзеленыя паўнамоцтвамі ў рамках заканадаўства, з ўскладзенымі на іх функцыямі на пэўнай тэрыторыі.
- Паліцэйскія навучальныя установы (па-летувіску: Policijos profesinio ugdymo įstaigos) — створаныя Генэральным камісарыятам аддзелы паліцыі, прызначаныя для прафэсійнага навучаньне а таксама для забесьпячэньня прафэсійнага росту супрацоўнікаў паліцыі.
- Спэцыялізаванае аддзяленьне паліцыі (па-летувіску: Specializuotos policijos įstaigos) — за межамі ўсталяванага тэрытарыяльнага прынцыпу дадзеныя паліцэйскія падразьдзяленьні ўдзельнічаюць у межах дэлегаваных ім пэўных (спэцыяльных) функцый паліцыі.
Функцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэпартамэнт паліцыі:
- забясьпечвае выкананьне пастаўленых задач паліцыі;
- кантралюе і каардынуе дзейнасьць падпарадкаваных органаў паліцыі і прадастаўляе ім кансультацыі і рэкамэндацыі;
- распаўсюджвае падпарадкаваным паліцэйскім органам форму стратэгіі апэрацыйнай і кадравай палітыкі;
- забясьпечвае рэалізацыю праграмаў дзяржаўных установаў паліцыі;
- арганізуе выкананьне і кантроль рашэньняў Генэральнага камісарыяту паліцыі[3].
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дэпартамэнт паліцыі;
- Інстанцыі, якія належаць Дэпартамэнту паліцыі:
- Тэрытарыяльныя органы паліцыі:
- Камісарыят паліцыі Панявескага павету;
- Камісарыят паліцыі Таўраскага павету;
- Камісарыят паліцыі Алітускага павету;
- Камісарыят паліцыі Мар’ямпальскага павету;
- Камісарыят паліцыі Шаўліскага павету;
- Камісарыят паліцыі Цельшыскага павету;
- Камісарыят паліцыі Клайпедзкага павету;
- Камісарыят паліцыі Уцянскага павету;
- Камісарыят паліцыі Віленскага павету;
- Камісарыят паліцыі Ковенскага павету;
- Летувіская паліцыя антытэрарыстычных апэрацыяў каманды «Aras»;
- Бюро крымінальнай паліцыі Летувы ;
- Цэнтар крыміналістыкі паліцыі Летувы;
- Школа паліцыі Летувы;
- Дарожная паліцыя Летувы;
- Грамадзянская паліцыя Летувы каманды «Vytis».
- Тэрытарыяльныя органы паліцыі:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dėl 2010 metų Lietuvos Respublikos valstybės biudžeto patvirtintų asignavimų paskirstymo pagal programas
- ↑ Dėl didžiausio leistino valstybės tarnautojų ir darbuotojų, dirbančių pagal darbo sutartis ir gaunančių darbo užmokestį iš valstybės biudžeto ir valstybės pinigų fondų, pareigybių skaičiaus patvirtinimo
- ↑ LR policijos veiklos įstatymo 13 str.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |