Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Крат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Крат
Дмитрий Александрович Крят
Род дзейнасьці прапагандыст
Месца нараджэньня Горлаўка, Данецкая вобласьць, Украінская ССР, СССР
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
(2021) і іншыя

Дзьмі́тры Алякса́ндравіч Крат (нар. Горлаўка, Данецкая вобласьць, цяпер Украіна) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, высокапастаўлены супрацоўнік газэты «Советская Белоруссия».

Нарадзіўся ў Горлаўцы (Украіна), на радзіме бацькі — савецкага вайскоўца-танкіста. Навучаўся ў Горлаўцы, а таксама на расейскім Далёкім усходзе: у Благавешчанску і ў сувораўскай вучэльні ў Усурыйску[1].

У часы СССР паступіў у Менскую вышэйшую ваенна-палітычную агульвайсковую вучэльню, якую скончыў ужо пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці.

З 2000 г. працуе ў газэце «Советская Белоруссия». Пісаў на эканамічныя і палітычныя тэмы, пазьней стаў адным з асноўных журналістаў, што асьвятлялі дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі і рэдактарам аддзела па асьвятленьні дзейнасьці Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выдавецкага дому «Беларусь сегодня».

У студзені 2021 г. Лукашэнка ўзнагародзіў Крата Мэдалём Францішка Скарыны[2] за «высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развьіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі».

Прафэсійная дзейнасьць, выказваньні, скандалы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаў вядомым праз свае агрэсіўныя і непрыстойныя выказваньні пра журналістаў незалежных СМІ[3][4][5].

У 2020 г. займаўся публічнымі спэкуляцыямі наконт нібыта замежных арганізатараў масавых пратэстаў супраць рэжыму А. Лукашэнкі[6]. Абвінавачваўся прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі ў адказнасьці за публікацыю прапагандысцкіх матар’ялаў з скажэньнем інфармацыі, прапаноўваўся да ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы[7].

Вясной 2020 г. у агрэсіўнай форме выказваўся адносна крытыкаў лукашэнкаўскай палітыкі датычна пандэміі каранавіруса COVID-19, якая пазьней была прызнаная неэфэктыўнай[8].

Выступаў у абарону рэпрэсіўнага лукашэнкаўскага заканадаўства аб СМІ і адпаведнай правапрымяняльнай практыкі[9].

Займаўся ачарненьнем пратэстнай дзейнасьці беларускай дыяспары[10], Сьвятланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі і іншых лідараў дэмакратычнага пратэсту ў выгнаньні[11][12].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Журналісты «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Крат і Раман Рудзь, якія радаваліся затрыманню калег, — хто яны такія і адкуль узялісяНаша Ніва, 15.08.2018
  2. ^ Работнікі сферы сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый удастоены дзяржузнагарод — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 11 студзеня 2021 г.
  3. ^ Пропагандист СБ призвал выслать из страны «никчемную грязь, возомнившую себя прессой»(недаступная спасылка) [Прапагандыст СБ заклікаў выслаць ў краіны «нікчэмны бруд, які палічыў сябе прэсай»] — naviny.by, 30.04.2020
  4. ^ Журналист «Советской Белоруссии» назвал Золотову и Коровенкову удобными в быту дамами(недаступная спасылка) [Журналіст «Советской Белоруссии» назваў Золатаву і Каравенкаву зручнымі ў побыце дамамі] — naviny.by, 08.08.2018
  5. ^ Журналисты «Советской Белоруссии» предложили использовать пули и огнеметы против коллег из независимых СМИ(недаступная спасылка) [Журналісты «Советской Белоруссии» прапанавалі выкарыстоўваць кулі і агнямёты супраць калегаў зь незалежных СМІ] — Telegraf.by, 30.04.2020
  6. ^ «Бросают девчонок на ОМОН». Соловьев о целях «женского марша» в Минске [«Кідаюць дзяўчынаў на АМАП». Салаўёў пра мэты «жаночага маршу» ў Менску] — Sputnik (радыё), 30.08.2020
  7. ^ Рекомендованные списки лиц (граждан Беларуси) для введения индивидуальных санкций со стороны Евросоюза [Рэкамэндаваныя сьпісы асобаў (грамадзянаў Беларусі) для ўвядзеньня індывідуальных санкцый з боку Эўрапейскага Зьвязу] — Міжнародны цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом»
  8. ^ Вирус бесстыдства [Вірус бессаромства] — Советская Белоруссия, 15 сакавіка 2020 г.
  9. ^ Аляксандар Фядута. Реплика [Рэпліка] — NMNby.eu
  10. ^ Как бывшие земляки вредят своей родине [Як былыя землякі шкодзяць сваёй радзіме] - СБ. Беларусь сегодня, 25.03.2021
  11. ^ Как бьются за чужие деньги беглые «бунтари» из Беларуси [Як б'юцца за чужыя грошы зьбеглыя «пратэстоўцы» зь Беларусі] - СБ. Беларусь сегодня, 18.03.2021
  12. ^ Как плетется паутина войны - СБ. Беларусь сегодня, 22.03.2021