Перайсьці да зьместу

Гянджа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гянджа
азэрб. Gəncə
Герб Гянджы
Дата заснаваньня: 660
Краіна: Азэрбайджан
Кіраўнік: Ніязі Байрамаў[d]
Плошча: 129 км²
Вышыня: 408 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 332 600[1] чал. (2018)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +994 22
Паштовы індэкс: AZ 2000
Нумарны знак: 20
Геаграфічныя каардынаты: 40°40′58″ пн. ш. 46°21′38″ у. д. / 40.68278° пн. ш. 46.36056° у. д. / 40.68278; 46.36056Каардынаты: 40°40′58″ пн. ш. 46°21′38″ у. д. / 40.68278° пн. ш. 46.36056° у. д. / 40.68278; 46.36056
Гянджа на мапе Азэрбайджану
Гянджа
Гянджа
Гянджа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ganca.net/

Гянджа (па-азэрбайджанску: Gəncə́) — горад на захадзе Азэрбайджану. Насельніцтва 332 600 чалавек (2018 год).

У пэрыяд з 1804 па 1918 год называўся Елізаветпаль, у 1918—1935 гадах вернута назва Гянджа, у 1935 годзе перайменаваны ў Кіравабад (у гонар С. М. Кірава), у 1989 годзе адноўлена назва Гянджа.

Разьмешчаная ля падножжа хрыбта Малы Каўказ, Гянджа на працягу многіх стагодзьдзяў адыгрывала важную ролю ў жыцьці Азэрбайджану. Горад вядомы як сталіца аднаго з прабацькоў дзяржавы Азэрбайджан — Гянджынскага ханства. Другі паводле плошчы горад Азэрбайджану і трэці — паводле колькасьці насельніцтва, пасьля Баку і Сумгаіту.

Паводле арабскіх крыніцаў, Гянджа была заснаваная каля 859—860 гадоў арабскім намесьнікам Мухамадам ібн Халідам, падчас кіраваньня каліфа Аль-Мутавакіля. У X стагодзьдзі становіцца сталіцай курдзкай дынастыі Шэдадыдаў. Пры Сэфэвідах (XVI ст.) становіцца часткай Пэрсіі. З 1588 па 1606 і з 1723 па 1735 гады быў часова захоплены асманамі. У 1747 годзе становіцца сталіцай паўзалежнага ад Пэрсіі Гянджынскага ханства. У 1804 годзе захоплены Расеяй. У 1905 і 1918 гадох адбываліся міжэтнічныя сутыкненьні азэрбайджанцаў і армянаў, а пагром 1988 году прымусіў апошніх пакінуць горад.

  1. ^ State Statistical Committee of the Republic of Azerbaijan, Official Publication: Statistical Yearbook of Azerbaijan 2018, Baku