Перайсьці да зьместу

Густаў Клімт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Густаў Клімт
Дата нараджэньня 14 ліпеня 1862
Месца нараджэньня Вена, Аўстрыя
Дата сьмерці 6 лютага 1918 (55 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інсульт[4][5]
Месца пахаваньня
Адукацыя школа прыкладных мастацтваў пры аўстрыйскім музэі індустрыяльнага мастацтва у Вене
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра малярства
Сябра ў Венская сэцэсія
Жанры мадэрн, рэлігійнае мастацтва[d][3], гістарычны жывапіс[3], пэйзаж[3], партрэт[3], побытавы жанр[d][3] і фігурка[d][3]
Плынь мадэрнізм
Пад уплывам Georges Minne[d][7]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Густаў Клімт (па-нямецку: Gustav Klimt; 14 ліпеня 1862 — 6 лютага 1918) — аўстрыйскі мастак і графік, сымбаліст. Зарабляў на жыцьцё таксама, працуючы дэкаратарам, дызайнэрам малюнку тканін. Прадстаўнік Венскай сэцэсіі, вядучы прадстаўнік венскага мадэрнізму.

Прафэсійнае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Густаў Клімт нарадзіўся ў сям’і Эрнста Клімта і Ганны Разаліі Фінстэр у прадмесьці Вены. Бацька Густава быў рэзчыкам па золаце, і спрыяў разьвіцьцю мастацкіх схільнасьцяў у дзяцей. Іншыя сыны — Эрнст (малодшы) і Георг Клімты таксама сталі мастакамі.

Навучаўся ў венскай мастацкай школе (Kunstgewerbeschule) у Фэрдынанда Ляўфбэргера (Ferdinand Laufberger).

У 1879 г. працаваў у Ганса Макарта (Hans Makart). З 1883 да 1892 разам з братам Эрнстам ды мастаком Францам Мачам (Franz Matsch) працаваў у, імі ж заснаванай, «кампаніі жывапісцаў». З Мачам, аднак, стасункі пазьней разладзіліся — пасьля таго, як эскізы фрэсак Густава Клімта для стэлы венскага ўнівэрстэту былі непрыхільна ўспрынятыя венскай публікай.

Гігіена, (фрагмэнт пано «Мэдыцына»)
Партрэт Адэлі Блёх-Баўэр (1907)

У 1890 г. Клімт быў узнагароджаны імпэратарам за карціну з выявай інтэр’еру старога гарадзкога тэатру Вены. У 1891 годзе стаў сябрам венскага «Дому мастакоў», але выйшаў зь яго ў 1897 і стаў адным з заснавальнікаў Венскай сэцэсіі (Wiener Secession) (быў яе прэзыдэнтам з 1897 да 1899 гг.)

У 1900 г. ягоная карціна «Філязофія» атрымала залаты мэдаль на Сусьветнай выставе ў Парыжы.

Адам і Ева (1917—1918)

У 1905 г. ён адбыўся ягоны разрыў зь Венскай сэцэсіяй.

Густаў Клімт памёр ад інсульту 6 лютага 1918 году, і быў пахаваны на венскіх могілках Hietzing. У 1924 годзе ягоным імём быў названы венскі завулак (Klimtgasse).

Копіі шасьці яго карцін былі выкарыстаны ў застаўцы анімэ Elfen Lied.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Густаў Клімтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  2. ^ Gustav Klimt // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б в г д е ё RKDartists (нід.)
  4. ^ Biography
  5. ^ Sterbebuch — Т. 195.
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ http://georgeminne.vlaamsekunstcollectie.be/en/biography