Горст Кёлер
Горст Кёлер | |
па-нямецку: Horst Köhler | |
13-ы прэзыдэнт Нямеччыны 9-ы Фэдэральны прэзыдэнт ФРГ | |
---|---|
1 ліпеня 2004 — 4 красавіка 2004 | |
Папярэднік: | Ёганэс Раў |
Наступнік: | Крысьціян Вульф |
8-ы старшыня МВФ | |
1 траўня 2000 — 4 красавіка 2004 | |
Папярэднік: | Мішэль Камдэсю |
Наступнік: | Радрыга Рато |
Прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця | |
верасень 1998 — красавік 2000 | |
Папярэднік: | Жак Лярозьер |
Наступнік: | Чарльз Фрэнк |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 лютага 1943 (81 год) в. Гайдэнштайн, Генэрал-губэрнатарства, Нямецкая дзяржава |
Партыя: | ХДЗ |
Сужэнец: | Ева Кёлер (Богнэт) |
Дзеці: |
дачка: Ульрыка сын: Ёхэн |
Бацька: | Эдуард Кёлер |
Маці: | Лізавета Кёлер |
Адукацыя: | Тубінгенскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Горст Кёлер (ням. Horst Köhler; нар. 1943 г., цяпер вёска Скербешуў, Замойскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча) — нямецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч. Паходзіць зь сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 годзе перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Нямеччынай Польшчы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1965 да 1969 году Кёлер вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Тубінгене па спэцыяльнасьці «палітэканомія й паліталёгія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асыстэнт у Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 — у Фэдэральным міністэрстве эканомікі.
У 1982 Кёлер зьмяніў месца працы на Фэдэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.
З 1993 да 1998 ён быў прэзыдэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Нямеччыны й наступныя 2 гады кіраваў Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) у Лёндане.
У 2000—2004 — прэзыдэнт Міжнароднага валютнага фонду.
У 2004—2010 — прэзыдэнт Нямеччыны. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказваньні наконт выкарыстаньня бундэсвэра для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нямеччына абрала прэзыдэнта// «Радыё Свабода», 30 чэрвеня 2010
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горст Кёлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Кавалеры ордэна Лазьні
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Камандоры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сьвятога Олафа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белай ружы на ланцугу
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Адзначаныя Ганаровай адзнакай «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай»
- Кавалеры ордэна інфанта дона Энрыке
- Узнагароджаныя Вялікім ланцугом ордэна інфанта дона Энрыке
- Прэзыдэнты Нямеччыны
- Нямецкія палітыкі