Герб Сьвіслачы
Герб Сьвіслачы | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 14 чэрвеня 2007 |
Начэльле | адсутнічае |
Прылбіца | адсутнічае |
Карона | адсутнічае |
Тарча |
|
Пахолак | адсутнічае |
Ордэн | адсутнічае |
Дэвіз | адсутнічае |
Выкарыстаньне | на дзяржаўных будынках у месьце Сьвіслач |
Аўтар гербу | Віктар Ляхар |
Герб Сьвіслачы — сымбаль места Сьвіслачы Сьвіслацкага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб уяўляе сабой перасечаны шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр зь срэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — частка будынка Сьвіслацкай гімназіі залатога колеру зь срэбранымі калюмнамі[1].
Тлумачэньне сымболікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значэньне гербу места Сьвіслачы зыходзіла ад мясцовых уладаў, але было істотна дапрацавана з улікам патрабаваньняў геральдыкі. Залаты зубр зь срэбранымі капытамі і рагамі сымбалізуе прыроднае багацьце. Будынак Сьвіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы гербу, быў узьведзены ў 1827 годзе, у ім разьмясьцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
- ^ Сяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279