Герб Сьвіслачы
| Герб Сьвіслачы | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Зацьверджаны | 14 чэрвеня 2007 |
| Начэльле | адсутнічае |
| Прылбіца | адсутнічае |
| Карона | адсутнічае |
| Тарча |
|
| Пахолак | адсутнічае |
| Ордэн | адсутнічае |
| Дэвіз | адсутнічае |
| Выкарыстаньне | на дзяржаўных будынках у месьце Сьвіслач |
| Аўтар гербу | Віктар Ляхар |
Герб Сьвіслачы — сымбаль места Сьвіслачы Сьвіслацкага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Герб уяўляе сабой перасечаны шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр зь срэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — частка будынка Сьвіслацкай гімназіі залатога колеру зь срэбранымі калюмнамі[1].
Тлумачэньне сымболікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Значэньне гербу места Сьвіслачы зыходзіла ад мясцовых уладаў, але было істотна дапрацавана з улікам патрабаваньняў геральдыкі. Залаты зубр зь срэбранымі капытамі і рагамі сымбалізуе прыроднае багацьце. Будынак Сьвіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы гербу, быў узьведзены ў 1827 годзе, у ім разьмясьцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
- ↑ Сяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279