Сьцяг Сьвіслачы
Выгляд
| Сьцяг Сьвіслачы | |
| Сьвіслач | |
| Прапорцыі | 1:2 |
|---|---|
| Прыняты | 14 чэрвеня 2007 |
| Тып | мескі |
| Дызайн | зялёна-чырвонае палотнішча з выяваю зубра й будынка гімназіі |
Сьцяг Сьвіслачы — сьцяг места Сьвіслачы Сьвіслацкага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца зь дзьвюх роўнавялікіх палос. У верхняй зялёнай намаляваны зубр жоўтага колеру з рагамі і капытамі белага колеру, у ніжняй чырвонай — частка будынка Сьвіслацкай гімназіі жоўтага колеру зь белымі калюмнамі.