Перайсьці да зьместу

Герб Сьвіслачы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Сьвіслачы
Апісаньне
Зацьверджаны 14 чэрвеня 2007
Начэльле адсутнічае
Прылбіца адсутнічае
Карона адсутнічае
Тарча
  • Верх: выява залатога зубра на зялёным полі
  • Ніз: выява гімназіі ў Сьвіслачы
Пахолак адсутнічае
Ордэн адсутнічае
Дэвіз адсутнічае
Выкарыстаньне на дзяржаўных будынках у месьце Сьвіслач
Аўтар гербу Віктар Ляхар

Герб Сьвіслачы — сымбаль места Сьвіслачы Сьвіслацкага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.

Герб уяўляе сабой перасечаны шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр зь срэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — частка будынка Сьвіслацкай гімназіі залатога колеру зь срэбранымі калюмнамі[1].

Тлумачэньне сымболікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значэньне гербу места Сьвіслачы зыходзіла ад мясцовых уладаў, але было істотна дапрацавана з улікам патрабаваньняў геральдыкі. Залаты зубр зь срэбранымі капытамі і рагамі сымбалізуе прыроднае багацьце. Будынак Сьвіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы гербу, быў узьведзены ў 1827 годзе, у ім разьмясьцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]