Вінцэнт Козел-Паклеўскі (афіцэр)
Вінцэнт Козел-Паклеўскі Vincent Kozieł-Pakleŭski | ||||
25 кастрычніка 1889 — 1940 | ||||
Вінцэнт Козел-Паклеўскі | ||||
Месца нараджэньня | Таліца, Расейская імпэрыя | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Катынь, СССР | |||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя (1865 — 1918) Польшча | |||
Род войскаў | Пяхота | |||
Гады службы | 1917–1940 | |||
Званьне | капітан | |||
Бітвы/войны | І сусьветная вайна, Польска-савецкая вайна, ІІ сусьветная вайна | |||
Узнагароды | |
Вінцэнт Козел-Паклеўскі (польск. Wincenty Koziełł-Poklewski; нар. 13 кастрычніка [ст. ст. 25 кастрычніка] 1889 ў Таліцы, Пермскай губэрні, Расейская імпэрыя, памёр вясной 1940 у Катыні) — капітан войск панцэрных міжваеннай Польшчы[1], ахвяра Катынскага расстрэлу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і высланага ў Сыбір паўстанца зь Юзэфа Козел-Паклеўскага са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Маці Юлія-Амбражына Козел-Паклеўская (1863—1938) прыходзілася далёкай сваячкай Юзэфу і паходзіла зь вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх.
Вінцэнт Козел-Паклеўскі скончыў сярэднюю школу ў Екацярынбурзе і Сельскагаспадарчую акадэмію ў Дублянах[2]. З адукацыі інжынэр сельскай гаспадаркі. Са сьнежня 1917 г. у чыне ўлана 3-га ўланскага палка І Польскі корпус у Расеі. Быў узнагароджаны амарантавай стужкай[3].
Пасьля вяртаньня на радзіму ў 1918 годзе ўступіў у Войска Польскае, прызваны ў 3-ці Ўланскі полк. Да траўня 1920 г. інструктар Цэнтральнай унтэр-афіцэрскай школы ў Перамышлі. Удзельнічаў у польска-савецкай вайне. Узнагароджаны Ордэнам Vіrtutі Mіlіtarі за бітву пад Крашэвам 10 жніўня 1920 г. (прашэньне падпісана камандзірам 2-й кавалерыйскай дывізыі палкоўнікам Густавам Орліч-Дрэшэрам)[4]. Быў камандзірам эскадрону 203-га ўдобраахвотніцкага палка ўланаў. У міжваенны пэрыяд у 1921 г. звольнены ў запас у званьні капітана. У 1924 годзе ён зноў быў у войску, быў накіраваны ў школу бронеаўтамабіляў у Самюр у Францыі. У лістападзе 1925 г. у якасьці афіцэра запасу, прызванага на сапраўдную службу, зацьверджаны малодшым афіцэрам у 1-ага эскадрону бронеаўтамабіляў у Горадні з адначасовым пераводам з 8-ага палку конных стральцоў да 10-ага палку ўланаў. У 1928 годзе ён быў камандзірам эскадрону бронеаўтамабіляў 5 асобнай кавалерыйскай брыгады ў Кракаве. Са жніўня 1929 г. у адстаўцы.
Пасьля адстаўкі кіраваў маёнткам Людвінова. Людвінова было часткай радавога маёнтку Вялікую Сэрвач Козел-Паклеўскіх. Маці Вінцэнта Юлія Козел-Паклеўская вылучыла маёнткі Кастыкі і Людвінова зь вялікага спадчыннага маёнтку Сэрвач. Юлія Козел-Паклеўская вылучыла старэйшаму сыну Юзэфу Вялікую Сэрвач са спадчынным сядзібным домам і броварам, Вінцэнту — толькі пабудаваны фальварак Людвінова з закладзенай у ім фэрмай серабрыстых ліс, а малодшаму Тадэвушу — Кастыкі, у якіх быў вадзяны млын. Вінцэнт прывёз у Людвінова на развод паўсотні норак І чарнабурак. Пабудаваў на тэрыторыі свайго маёнткуа фэрму для разьвядзеньня дзікіх зьвяркоў і наняў нямецкага вэтэрынара, які разам зь вясковымі людзьмі даглядалі лісаў і норак. Неўзабаве на шырокай паляне сярод леса ўсё было забудавана вальерамі, якіх налічвалася каля 300. Вальеры Быў пранумараваны, на побач віселі шыльды з нумарамі і імем гадаванца. У газэце «Slowo» у № 201 за 1938 год, пісалі пра лісіную фэрму ў Людвінова: «Гаспадар фэрмы срэбных ліс Вінцэнт Козел-Паклеўскі, закладваючы зьверагадоўлю, марыў, каб кожная кабета ў сьвеце мела ў сваім гардэробе футру зь яго фэрмы». Сама фэрма ў Людвінова паўстала зь невялікага капіталу, але на 1930-я гады была адной з найбуйнейшых фэрмаў такога кшталту. Футра зь людвіноўскага маёнтку займала 50% усяго рынку футраў тагачаснай Польшча.
Пасьля пачатку ІІ сусьветнай вайны быў мабілізаваны. Трапіў у савецкі палон, быў зьняволены ў Казельску. З 16 лістапада 1939 г. — па 14 студзеня 1940 г. — вязень лягеру Казельску. У вопісе 16 лістапада значыўся як хворы ў шпіталі ваеннапалонных. З 19 па 21 красавіка 1940 г. перададзены ў распараджэньне начальніка НКУС Смаленскай вобласьці — сьпіс на высылку 036/4, п.п. 6 ад 16 красавіка 1940 г.[5]. Забіты 20—22 красавіка 1940 г. НКУСам у Катынскім лесе. Падчас эксгумацыі, праведзенай немцамі ў 1943 годзе, ён ня быў ідэнтыфікаваны. Да 1990 году сваякі шукалі інфармацыю праз Бюро інфармацыі й расьледаваньняў Польскага Чырвонага Крыжа ў Варшаве. Яго сымбалічная магіла знаходзіцца на варшаўскіх могілках Павонзкі (участак Z-3-26).
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў тройчы жанаты. Меў сына Рышарда (1919—1988) і дачку Барбару (1924—1995).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Tajny Dziennik Personalny Rezerw» (Nr 2), Warszawa: MSWojsk, 28 kwietnia 1939, s. 46.
- ^ Jan Kiński, Helena Malanowska, Urszula Olech, Wacław Ryżewski, Janina Snitko-Rzeszut, Teresa Żach: Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego. Marek Tarczyński (red.). Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, 2000., s. 301.
- ^ Dziennik Personalny" (R. III, Nr 21), Warszawa, 15 lipca 1922, s. 528.
- ^ Kazimierz Banaszek, Wanda Krystyna Roman, Zdzisław Sawicki: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa: Kapituła Orderu Wojennego Virtuti Militari, 2000., s. 227.
- ^ Kazimierz Banaszek, Wanda Krystyna Roman, Zdzisław Sawicki: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa: Kapituła Orderu Wojennego Virtuti Militari, 2000., s. 227.