Вялікія азёры
Вялі́кія азёры (па-ангельску: Great Lakes) — сыстэма пяці азёр тэктанічна-ледніковага паходжаньня ў Паўночнай Амэрыцы, на мяжы ЗША і Канады. Агульная плошча складае каля 245,2 тыс. км², з аб’ёмам вады 22,7 тыс.км³. Да складу сыстэмы ўваходзяць наступныя азёры: Верхняе, Гурон, Мічыган, Эйры і Антарыё. Зь імі зьвязаны некалькі сярэдніх азёр: Сэнт-Мэрыс, Сэнт-Клэр, Ніпігон.
Усе азёры разьмешчаны на розных вышынях, і розьніца паміж узроўнем вады Верхняга возера і Антарыё складае 108 мэтраў. Вялікія азёры — гэта найвялікшае сховішча прэснай вады на Зямлі. Азёры злучаны паміж сабой сыстэмай праліваў, рэк і каналаў. Усе азёры адносяцца да басэйна Атлянтычнага акіяна. Сток па рацэ Сьвятога Лаўрэнція. З выцякаючай з возера Антарыё ракі Сьвятога Лаўрэнція ўтвараецца заліў Сьвятога Лаўрэнція з даўжынёй 3 770 км, які зьяўляецца важным водным шляхам, маючы злучэньне з рэкамі Місысыпі і Гадсан. Узьбярэжжа Вялікіх азёраў густа заселенае.
Вялікія азёры зьяўляюцца самай вялікай групай прэснаводных азёраў на Зямлі паводле агульнай плошчы, і другой паводле велічыні ад агульнага аб’ёму, то бок азёры зьмяшчаюць 21% усёй прэснай вады ў сьвеце паводле аб’ёму[1][2][3]. Агульная паверхня азёраў скаладе 244,106 км², агульны аб’ём, вымераны пры нізкай апорнай кропкі вады, складае 22,671 км³[4], што некалькі менш за аб’ём Байкалу. Дзякуючы сваім марскім характарыстыкам, як то адноснавялікія хвалі, устойлівыя ветры, моцныя плыні, вялікія глыбіні Вялікія азёры часам называюць унутраным морам[5]. Верхняе возера зьяўляецца другім у сьвеце паводле плошчы, а возера Мічыган зьяўляецца самым вялікім возерам, якое цалкам месьціцца ў межах адной краіны[6][7][8][9].
Вялікія азёры пачалі фармавацца ў канцы апошняга ледавіковага пэрыяду каля 14 тысяч гадоў таму, калі, адыходзячы, ледавік выкрыў схаваныя, выразаныя ў зямлі, якія потым былі запоўненыя адталай вадой[10].
Галоўныя порты: Чыкага, Мілўокі, Дэтройт, Кліўлэнд, Бафала, Таронта.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Great Lakes». United States Environmental Protection Agency (EPA).
- ^ «LUHNA Chapter 6: Historical Landcover Changes in the Great Lakes Region». U.S. Geological Survey.
- ^ Ghassemi, Fereidoun (2007). «Inter-basin water transfer». Cambridge University Press. ISBN 0-521-86969-2.
- ^ «Great Lakes: Basic Information: Physical Facts». United States Environmental Protection Agency (EPA).
- ^ Williamson, James (2007). «The inland seas of North America: and the natural and industrial productions...» John Duff Montreal Hew Ramsay Toronto AH Armour and Co.
- ^ «The Top Ten: The Ten Largest Lakes of the World». Infoplease.com.
- ^ «Largest Lakes in the World by Area, Volume and Depth». About.com.
- ^ Hough, Jack (1970). «Great Lakes». The Encyclopædia Britannica. Chicago: William Benton. — С. 774. — ISBN 0-85229-135-3.
- ^ «Large Lakes of the World». Factmonster.com.
- ^ Cordell, Linda S.; Lightfoot, Kent; McManamon, Francis; Milner, George (2008). «Archaeology in America: An Encyclopedia: An Encyclopedia». ABC-CLIO. — С. 1. — ISBN 978-0-313-02189-3.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікія азёры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вялікія азёры. Канадзкі дэпартамэнд навакольнага асяродзьдзя. (анг.) (фр.)
- Вялікія азёры. Амэрыканская агенцтва па ахове навакольнага асяродзьдзя. (анг.)
- Інфармацыя пра Вялікія азёры. (анг.)