Вэстэрлё (футбольны клюб)
Вэстэрлё | |
Поўная назва | Koninklijke Voetbal Club Westerlo |
---|---|
Заснаваны | 5 верасьня 1933 |
Горад | Вэстэрлё, Бэльгія |
Стадыён |
Гэт Койпэ Умяшчальнасьць: 7982 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Про Ліга |
· 2023—2024 | 11 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы kvcwesterlo.be (нід.) (анг.) |
«Вэстэрлё» (па-нідэрляндзку: Westerlo) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Вэстэрлё. Заснаваны ў 1933 годзе. Уладальнік Кубка Бэльгіі (2001). За ўсю гісторыю клюбу толькі адзіны гулец Тоні Браньнё выклікаўся да складу нацыянальнай зборнай Бэльгіі ў той час калі быў гульцом каманды.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Купа студэнтаў у 1917 годзе стварыла ў Вэстэрлё футбольны клюб, назваўшы яго спартовы гурток «Дэ Біст». Пасьля пяці гадоў існаваньня клюб быў ліквідаваны. Новая спроба стварыць футбольную каманду адбылася ў 1931 годзе. Тагачасны клюб атрымаў назву «Біст Спорт», але праз два гады ягоная назва была зьмененая на спартовы гурток «Вэстэрлё». У гэты час некаторыя гульцы пакінулі клюб і стварылі ўласны, назваўшы яго «Вэстэрлё Спорт». 5 жніўня 1942 году абодва клюбы аб’ядналіся.
У 1960 годзе клюб здабыў перамогу ў другім дывізіёнё Антвэрпэнскай лігі ў 1960 годзе. Праз восем гадоў «Вэстэрлё» бавіў час у сваім першым сэзоне на нацыянальным узроўні ў чацьвертым дывізіёне. Камандзе спатрэбілася восем гадоў, каб здабыць перамогу ў гэтае лізе і прасунуцца ў трэці дывізіён у 1969 годзе. Пасьля гэтага назіраўся толькі заняпад клюбу, бо спачатку ён вярнуўся ў чацьверты дывізіён, а потым нават быў вымушаны сысьці ў рэгіянальныя лігі, як то правесьці сэзон 1982—1983 гадоў у другім дывізіёне Антвэрпэнскай лігі. Толькі фактычна ў другой палове 1980-х «Вэстэрлё» напаткаў лёс і клюб хутка вярнуўся ў трэці дывізіён. У 1993 годзе клюб прасунуўся ў другі дывізіён, а затым у 1997 годзе дасягнуў галоўнае лігі краіны — Першага дывізіёну. Яшчэ за год да гэтага ў 1996 годзе «Вэстэрлё» прыдбаў да сваёй назвы прэфікс «Каралеўскі» (нід. Koninklijke).
18 чэрвеня 2019 году было афіцыйна абвешчана, што клюб набыў турэцкі бізнэсовец Актай Эрджан[2]. Ён адразу даў зразумець, што «Вэстэрлё» застанецца рэгіянальным сямейным клюбам, і што асноўная ўвага будзе нададзенае сацыяльным аспэктам і спартовым дасягненьням.