Будэ-Глімт (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будэ-Глімт
Поўная назва Fotballklubben Bodø/Glimt
Заснаваны 19 верасьня 1916
Горад Будэ, Нарвэгія
Стадыён Аспміра
Умяшчальнасьць: 7354
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
glimt.no (нарв.)

«Будэ-Глімт» (па-нарвэску: Bodø/Glimt) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Будэ. Заснаваны ў 1916 годзе. Чэмпіён Нарвэгіі (2020, 2021, 2023) і двухразовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі (1975, 1993). «Будэ-Глімт» быў першай камандай з Паўночнай Нарвэгіі, якая заваявала нацыянальны тытул, выйграўшы кубак краіны ў 1975 годзе, а таксама першай камандай з памянёнага рэгіёну, якая здабыла тытул чэмпіёнаў Нарвэгіі[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У той час як іншыя гарады ў фюльке Нурлян, як то Нарвік, Му-і-Рана ды Мушэн займелі свае футбольныя клубы раней, большы за іх горад Будэ ня меў буйнога клюбу ажно да сканчаэньня 1916 году. Новы клюб быў заснаваны з назвай «Глімт», што з нарвэскае мовы перакладаецца як ўспышка. Адным з заснавальнікаў клюбу быў Эрлінг Т’ерансэн, які таксама быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, а потым і ганаровым сябрам. Т’ерансэн быў вядомым футбалістам і лыжнікам. Першы свой матч каманда зладзіў супраць вучняў школы Будэ, бо на той час «Глімт» быў адзін футбольным клюбам у горадзе.

У 1919 годзе каманда здабыла свой свой першы трафэй, то бок «Глімт» стаў чэмпіёнам фюльке Нурлян. 1920-я гады былі складанымі для дружыны празь нізкі маральны стан і дрэннае фінансаваньне. У нейкі час узьнікла пытаньне аб ліквідацыі клюбу, але пазьней дружына атрымала падтрымку з боку футбольных зорак і трэнэраў з Паўднёвай Нарвэгіі. Такім быў у 1929 годзе Ёрган Ювэ. У 1930-я гады «Глімт» пачаў трэнавацца ў памяшканьні, што значна зьнізіла негатыўны ўплыў суровага арктычнага клімату.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 1 траўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нарвэгіі Бр Юліян Фае Люн 1999
2 Сьцяг Даніі Аб Вілядс Нільсэн 2005
3 Сьцяг Нарвэгіі Аб Амар Элябдэляўі 1991
4 Сьцяг Нарвэгіі Аб Одын Б’ёртуфт 1998
5 Сьцяг Нарвэгіі Аб Брыс Вэмбангамо 1996
6 Сьцяг Нарвэгіі Аб Юстэйн Гундэрсэн 1996
7 Сьцяг Нарвэгіі ПА Патрык Бэрг (капітан) 1997
8 Сьцяг Даніі ПА Альбэрт Грэнбэк 2001
9 Сьцяг Даніі Нап Каспэр Гёг 2000
10 Сьцяг Нарвэгіі Нап Даніель Басі 2004
11 Сьцяг Нарвэгіі Нап Рунар Эспэёрд 1996
12 Сьцяг Расеі Бр Мікіта Хайкін 1995
14 Сьцяг Нарвэгіі ПА Ульрык Сальтнэс (капітан) 1992
15 Сьцяг Нарвэгіі Аб Фрэдрык Андрэ Б’ёркан 1998
16 Сьцяг Нарвэгіі ПА Сывэр Скейдэ 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Нарвэгіі ПА Гаўтэ Гёбэрг Вэцьці 1998
18 Сьцяг Нарвэгіі Аб Брэдэ Му 1991
19 Сьцяг Нарвэгіі ПА Сондрэ Фэт 1997
20 Сьцяг Нарвэгіі Аб Фрэдрык Сьёвальд 2003
21 Сьцяг Чэхіі Аб Лукаш Кубр 2004
23 Сьцяг Нарвэгіі Нап Енс Гаўге (ар. Айнтрахт) 1999
24 Сьцяг Нарвэгіі Бр Ч’етыль Гаўг (ар. Тулюза) 1998
26 Сьцяг Нарвэгіі ПА Гокан Эўен 2000
27 Сьцяг Нарвэгіі Нап Сондрэ Сёрлі 1995
28 Сьцяг Нарвэгіі Нап Оскар Капскарма 2000
30 Сьцяг Даніі Аб Адам Сёрэнсэн 2000
44 Сьцяг Нарвэгіі Бр Магнус Брэнбу 2005
45 Сьцяг Нарвэгіі Бр Ісак Шун 2007
94 Сьцяг Нарвэгіі Нап Аўгуст Мікельсэн 2000
99 Сьцяг Славеніі Нап Ніна Жугель 2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]