Нарвік
| Нарвік нарв. Narvik | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Нарвэгія | ||
|---|---|---|---|
| Фюльке | Нурлян | ||
| Дата заснаваньня | 1902 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 2,023 км² | ||
| Вышыня НУМ | 6 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 68°26′21″ пн. ш. 17°25′40″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 14 279 чал. (2016) | ||
| Этнахаронімы | narviking[1], narviking[1], narvikværing[1] і narvikværing[1] | ||
| Сайт | Сайт (нарв.) | ||
| Нарвік на мапе Нарвэгіі Нарвік | |||
На́рвік (па-нарвэску: Narvik, па-паўночнасаамску: Áhkanjárga) — горад на поўначы Нарвэгіі, цэнтар аднайменнай камуны ў фюльке Нурлян.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1887 годзе швэды разам з ангельцамі заснавалі ў нарвэскай мясцовасьці Ўфутэн марскі порт Вікторыягамн, з мэтай пастаўляць у Эўропу жалезную руду, здабыча якой вялася ў швэдзкай Кіруне. Ужо ў 1889 годзе швэдзка-ангельскае прадпрыемства адмовілася ад праекту, але ўлады швэдзка-нарвэскай уніі вырашылі ўсё ж пабудаваць для гэтага чыгунку Ўфутсбанан (цяпер частка Мальмбанан), а ў 1902 годзе былы Вікторыягамн становіцца горадам Нарвікам. У 1903 годзе пачаўся экспарт жалезнай руды.
У час Другой Сусьветнай вайны, у красавіку-чэрвені 1940 году пад Нарвікам адбылася бітва паміж нямецка-аўстрыйскімі акупацыйнымі войскамі з аднаго боку, і нарвэска-ангельска-француска-польскімі зь іншага.