Перайсьці да зьместу

Баляслаў Грабінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баляслаў Грабінскі
Дата нараджэньня 3 жніўня 1899(1899-08-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 жніўня 1991(1991-08-20) (92 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак палітык
Сябра ў Беларускі студэнцкі саюз, Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускі інстытут навукі і мастацтва, Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне і Гарадзенскі гурток беларускай моладзі

Балясла́ў Грабі́нскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар мэдыцыны (дантыст), беларускі грамадзкі дзяяч. Старшыня партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Заходняй Беларусі.

Паходзіў зь сялянскай сям’і. У 1910 годзе скончыў трохкляснае прыходзкае вучылішча ў м. Дубровы. У 1911—1914 гадах вучыўся ў Гарадзенскай гімназіі. Сябра Гарадзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гарадзенскай польскай гімназіі. Пасьля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага універсітэту.

У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленьне Беларускага студэнцкага саюзу[1].

Працаваў асыстэнтам катэдры анатоміі мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.

Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намесьнікам старшыні, Беларускаму Музэю імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданьні.

Старшыня партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Заходняй Беларусі. Заснавальнік БІГіК.

У 1943 годзе пасьля эвакуацыі Магілёўскага мэдычнага інстытуту ў Новую Вялейку быў запрошаны на кіраўніка катэдры анатоміі. Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.

6 верасьня 1943 году арыштаваны летувісамі і інтэрнаваны ў лягер Правянішкі.

У кастрычніку 1944 году прызначаны старшым лекарам Першага Кадравага Батальёну БКА[2].

Пасьля вайны — у ЗША. Працягваў мэдычную практыку, быў актыўны ў жыцьці дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, сябра Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня. Друкаваўся ў спэцыялізаваным часапісе беларускіх мэдыкаў на чужыне «Мэдычная Думка».

Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакама Форна ў так званай «Залі Сарака» славутага Падуанскага ўнівэрсытэту[3].