Перайсьці да зьместу

Асакараўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асакараўскі раён
па-казаску: Осакаров ауданы
па-расейску: Осакаровский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Казахстан
Статус Раён
Уваходзіць у Карагандзінская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Асакараўка
Найбольшы горад Асакараўка
Дата ўтварэньня 28 сьнежня 1940
Кіраўнік Сяржан Аймакаў
Афіцыйныя мовы казаская, расейская
Насельніцтва (2009) 35 221
Шчыльнасьць 2,8 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы, казахі, немцы, украінцы
Плошча 12 694 км² км²
Месцазнаходжаньне Асакараўскага раёну
Асакараўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+6
Паштовыя індэксы 101700—101726
Код аўтам. нумароў 09
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Асакараўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў Казахстане на поўначы Карагандзінскай вобласьці.

Агульная плошча раёну складае 12,6 тыс. км². Раённая ўправа знаходзіцца ў вёсцы Асакараўка. У раёне знаходзіцца 22 вясковыя акругі, у якіх разьмешчана каля 53 вёсак.

Раён разьмешчаны ў польную частку Казахстана. Маюцца таксама халмы й горы, найвышэйшыя зь якіх — Ніяз, Акдын, Шокай, Ярэймэнтаў.

Склад насельніцтва Асакараўскага раёну (на 1 студзеня 2010 году)

Асакараўскі раён створаны 28 сьнежня 1940 году.

Склад і гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча раёну 1126,1 тыс. га. У склад раёну ўваходзіць на 1 студзеня 2012 году: 2 вялікія вёскі (Асакараўка й Маладзёжная), 22 вясковыя акругі: Батпакцінская, Сарызек, Дальняя, Зорная, Іртыская, Каратамарская, Ясіль, Кундузьдзінская, Мірная, Маржанкульская, Міколаўская, Азёрная, Карагайлы, Акбулак, Піянэрская, Роднікаўская, Садовая, Сункар, Тэльманская, Трудавая, Чапаеўская, Шыдзерцінская. Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2012 году складае 35 502 чалавекі. Асакараўскі раён знаходхіцца ў польнай частцы Казахстану. Маюцца халмы й горы. Надвор’е летам цёплае, сухое, зімой халоднае й сухое, амаль бязь сьнегу. Гаспадарка ў асноўным прадстаўлена жывёлагадоўляй, маецца слабаразьвітае (з-за сухога лета) земляробства. Прамысловасьць прадстаўлена здабываньнем сыравіны вапны й вугля з тамтэйшых гораў.

У Асакараўскім раёне нарадзіўся Аслан Масхадаў — прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя.