Антэ Ёзіч
Антэ Ёзіч | |
па-харвацку: Ante Jozić | |
Апостальскі нунцый у Беларусі | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 16 студзеня 1967 (57 гадоў) |
Прыняцьце сьвятога сану | 28 чэрвеня 1992 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Антэ Ёзіч ( 16 студзеня 1967, Трыль Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, Югаславія) — рыма-каталіцкі тытулярны арцыбіскуп Цыссы, дыплямат.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 чэрвеня 1992 г. атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. У 1995 г. ён пачаў навучаньне ў Папскай царкоўнай акадэміі. З 1999 года пачаў працаваць у дыпляматычных місіях Сьвятога Пасаду: у Апостальскай Нунцыятуры у Індыі (1999-2003), быў сакратаром Нунцыятуры ў Расеі (2003-2009), дарадцам Нунцыятуры ў Філіпінах (з 2009 г.).
2 лютага 2019 г. Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Кот-д'Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цыссы [1]. Ён павінен быў атрымаць біскупскае пасьвячэньне ад кардынала П'етра Параліна 1 траўня 2019 г., але 7 красавіка ён трапіў у дарожную аварыю і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане [2][3]. 28 кастрычніка 2019 г. Паола Борджыя быў прызначаны новым Апостальскім Нунцыем у Кот-д'Івуары.
22 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Антэ Ёзіча з Папам Францішкам пасьля якой біскупскае пасьвячэньне было прызначана на 21 сакавіка 2020 г., але з-за пандэміі COVID-19 у Італіі не адбылося.
21 траўня 2020 г. Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі[4][5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Rinunce e nomine Праверана 2020-05-30 г.
- ^ Ватиканский дипломат Анте Йозич серьезно пострадал в автомобильной катастрофе Праверана 2020-05-30 г.
- ^ Трагедыя ў тунэлі Святога Іллі: як ледзь не загінуў новапрызначаны Апостальскі нунцый
- ^ Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі Праверана 2020-05-30 г.
- ^ Папа назначил апостольского нунция в Беларуси - Vatican News (рас.) Праверана 2020-05-30 г.
Папярэднік Габар Пінтэр |
Апостальскі нунцый у Беларусі 21 траўня 2020 — цяпер |
Наступнік ' |