Перайсьці да зьместу

Габар Пінтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габар Пінтэр
Pintér Gábor
8-ы Тытулярны архібіскуп Вэлбужду (Dioecesis Velebusdiensis)
13 траўня 2016 —
ЦаркваКаталіцкая Царква
ПапярэднікХасэ Мануэль Эстэпа Льяўрэнс

7-ы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь
13 траўня 2016 —
ПапярэднікКляўдыё Гуджэроцьці
НаступнікАнтэ Ёзіч

Адукацыядоктар тэалёгіі
Прафэсіядыплямат
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся9 сакавіка 1964 (60 гадоў)
Сьцяг Вугоршчыны Кунсэнтмартан, Яс-Надзькун-Сольнак (мэд’е), Вугоршчына
Прыняцьце сьвятога сану11 чэрвеня 1988
Япіскапская хіратонія2016

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Габар Пінтэр (па-вугорску: Pintér Gábor; нар. 9 сакавіка 1964, Кунсэнтмартан, Яс-Надзькун-Сольнак (мэд’е), Вугоршчына) — рыма-каталіцкі тытулярны архібіскуп Вэлбужду (Dioecesis Velebusdiensis), доктар тэалёгіі, дыплямат Сьвятога Пасаду, Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь.

Нарадзіўся 9 сакавіка 1964 году ў невялікім мястэчку Кунсэнтмартан на Вугоршчыне.

На рыма-каталіцкага сьвятара быў высьвячаны 11 чэрвеня 1988 году ў рыма-каталіцкай дыяцэзіі Вацу (Вугоршчына). Атрымаў ступень доктара тэалёгіі.

З 1 ліпеня 1996 году паступіў на дыпляматычную службу Сьвятога Пасаду. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах ў Гаіці, Балівіі, Швэцыі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

15 ліпеня 2011 году Папа Францішак прызначыў мансіньёра Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Беларусі. Да гэтага часу ён працаваў дарадцам у Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.

Адначасова з прызначэньнем Апостальскім нунцыем у Беларусі Папа Францішак надаў яму годнасьць тытулярнага архібіскупа Вэлбужду. Тытулярная каталіцкая архіяпархія ў Вэлбуждзе (Dioecesis Velebusdiensis) існавала ў сярэднявеччы на тэрыторыі сучаснай Баўгарыі[1].

Д-р Габар Пінтэр акрамя роднай вугорскай валодае крэольскай мовай Гаіці, італійскай, ангельскай, нямецкай, гішпанскай, францускай, расейскай і швэдзкай мовамі.

Прыярытэтам у сваім служэньні ў Беларусі гэты прадстаўнік Сьвятога Пасаду бачыць разьвіцьцё і паглыбленьне экумэнічнага супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой: «Я быў вельмі рады атрымаць інфармацыю пра выдатнае супрацоўніцтва паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой, што многія лічаць мадэльлю экумэнізму. Для мяне будзе прыярытэтам, разьвіцьцё і паглыбленьне гэтага братняга і сапраўднага хрысьціянскага суіснаваньня».[1]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднік
Кляўдыё Гуджэроцьці
Апостальскі нунцый у Беларусі
15 ліпеня 2011 — цяпер
Наступнік
Антэ Ёзіч