Анатоль Лапо
Анатоль Пятровіч Лапо | |
старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі | |
---|---|
29 сьнежня 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандр Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Леанід Мальцаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 траўня 1963 г. Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласьці |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Анатоль Пятровіч Лапо (нар. 24 траўня 1963, в. Кулакоўка, Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласьці) — савецкі і беларускі вайсковец, памежнік.
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (з 2016). Кавалер ордэна «За службу Радзіме» II ступені (7 сакавіка 2023 г.)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава (Галіцына, Расея), у 2001 годзе — Акадэмію ФСБ Расійскай Фэдэрацыі.
У 1981—1992 гадах праходзіў службу Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесьніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесьніка каманданта — начальніка штаба пагранкамандатуры ў Батумскім пагранатрадзе.
У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе (Беларусь), пачынаў начальнікам пагранкамандатуры «Астравец», з 2004 года займаў пасаду камандзіра пагранічнага атрада.[2].
У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесьніка начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі, з 2014 года — намесьнік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту. У 2010 годзе атрымаў воінскае званьне генэрал-маёра.
29 сьнежня 2016 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].
У кастрычніку 2020 года атрымаў воінскае званьне генэрал-леўтэнант[4].
Санкцыі і публічныя заявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 сьнежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амэрыканскі санкцыйны сьпіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6] і ў чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. 20 сьнежня Лапо ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[8]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[9][10]. У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія ды Украіна[11].
У 2023 годзе публічна зьняважыў беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» і назваў яго вывешваньне ўкраінскімі памежнікамі насупраць беларускага прапускнога пункту «абразай»[12].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхоўвае двух дачок[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лукашэнка: у сувязі з інцыдэнтам у Мачулішчах быў затрыманы ўкраінскі тэрарыст // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 сакавіка 2023 г. Праверана 7 сакавіка 2023 г.
- ^ От солдата до генерала: председатель Госпогранкомитета Анатолий Лаппо рассказал о своей службе [Ад салдата да генэрала: старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо распавёў пра сваю службу] (на расейскай мове) // Астравецкая праўда
- ^ Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржпагранкамітэта. Тэлеграфнае агенцтва Белта (29.12.2016).
- ^ belta.by
- ^ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі Праверана 2021-12-11 г.
- ^ Backgrounder: Belarus sanctions. Міністэрства міжнародных справаў Канады.|accessdate=2022-01-02|lang=en}}
- ^ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага Зьвязу (2021-12-22). Праверана 2021-12-23 г.
- ^ ЛАППО Анатолій Петрович
- ^ «Вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу». Старшыня Дзяржпагранкамітэта пра сітуацыю на мяжы — Наша Ніва, 28.01.2023
- ^ Председатель Государственного пограничного комитета Республики Беларусь генерал-лейтенант ЛАППО Анатолий Петрович // Совет командующих пограничными войсками
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выпускнікі Акадэміі ФСБ Расеі
- Узнагароджаныя мэдалём Жукава
- Узнагароджаныя мэдалём «За баявыя заслугі» (СССР)
- Узнагароджаныя мэдалём 60 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»
- Нарадзіліся 24 траўня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ