Перайсьці да зьместу

Аляксандар Турчынаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Турчынаў
лац. Alaksandar Turčynaŭ
па-ўкраінску: Олександр Валентинович Турчинов
па-ўкраінску: Олександр Турчинов
в.а. прэзыдэнта Ўкраіны
23 лютага 2014 — 7 чэрвеня 2014
Прэм’ер-міністар: Сяргей Арбузаў,
Арсень Яцанюк
Папярэднік: Віктар Януковіч
Наступнік: Пятро Парашэнка
11-ы Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны
22 лютага 2014 — 27 лістапада 2014
Прэм’ер-міністар: Сяргей Арбузаў,
Арсень Яцанюк
Папярэднік: Уладзімер Рыбак
18-ы першы віцэ-прэм’ер Украіны
18 сьнежня 2007 — 11 сакавіка 2010
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Мікалай Азараў
Наступнік: Андрэй Клюеў
7-ы Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны
4 лютага — 8 верасьня 2005
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Ігар Сьмяшко
Наступнік: Ігар Дрыжчаны
11-ы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
16 сьнежня 2014 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Папярэднік: Андрэй Парубій
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 сакавіка 1964(1964-03-31)[1] (60 гадоў)
Днепрапятроўск, УССР
Партыя: Бацькаўшчына (1999—2014), Народны фронт (з 2014 году)
Сужэнец: Ганна Ўладзімераўна
Дзеці: Кірыл
Бацька: Валянцін Іванавіч
Маці: Валянціна Іванаўна
Адукацыя: Днепрапятроўскі мэталюргічны інстытут
Узнагароды:
ордэн князя Яраслава Мудрага юбілейны мэдаль «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны» ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені
Імянная агнястрэльная зброя

Алякса́ндар Валянці́навіч Турчы́наў (па-ўкраінску: Олександр Валентинович Турчинов; нарадзіўся 31 сакавіка 1964 году, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны (з 22 лютага да 27 лістапада 2014) і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны (ад 23 лютага да 7 чэрвеня 2014 году)[2]. Доктар эканамічных навук, прафэсар.

Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны з 1998 па 2007 рокі. Першы намесьнік кіраўніка партыі «Бацькаўшчына», кіраўнік Цэнтральнага штабу БЮЦ.

Зь лютага па верасень 2005 быў кіраўніком Службы бясьпекі Ўкраіны. З траўня па лістапад 2007 быў першым намесьнікам сакратара Савету нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Са сьнежня 2007 па сакавік 2010 быў першым віцэ-прэм’ер-міністрам Украіны.

22 лютага 2014 року пасьля адстаўкі Ўладзімера Рыбака абраны старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны. З 23 лютага 2014 зьяўляўся таксама выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны. З 26 лютага — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Ўкраіны. 7 чэрвеня 2014 року перадаў свае паўнамоцтвы новаабранаму прэзыдэнту краіны Пятру Парашэнку.

У жніўні 2014 году пакінуў палітычную раду партыі «Бацькаўшчына». 10 верасьня Турчынаў узначаліў перадвыбарчы штаб новаўтворанай партыі «Народны фронт».

З 16 сьнежня 2014 году — старшыня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1022392859 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Праект Пастановы аб наданьні Кіраўніку Вярхоўнай Рады абавязкаў Прэзыдэнта Ўкраіны згодна з арт. 112 Канстытуцыі Ўкраіны (укр.). Афіцыйны партал Вярхоўнае Рады Ўкраіны (23 лютага 2014). Праверана 24 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Турчынаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў