Перайсьці да зьместу

Аляксандар Сялява

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Сялява
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 траўня 1992(1992-05-17)[1] (32 гады)
Рост 180 см[2]
Вага 76 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011 Клечаск[d] 24 (3)
2012—2015 Тарпэда-БелАЗ 73 (4)
2016—2020 Шахцёр Салігорск 113 (1)
2021 Дынама Менск 27 (0)
2022—2023 Растоў 19 (1)
2023—4 Дынама Менск 33 (1)
Зборныя
2012—2014 Беларусь (да 21) 6 (0)
2020—4 Беларусь 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2024.

Алякса́ндар Сяля́ва (нарадзіўся 17 траўня 1992 году, Бялынічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 году праз мэдычныя праблемы, аднак паўторнае абсьледаваньне ня выявіла праблемаў са здароўем гульца. Пазьней выступаў за другалігавы «Клечаск», дзе быў адным з асноўных гульцоў.

У 2012 годзе перайшоў у табар жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сэзоне 2013 году замацаваўся ў аснове жодзінскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2016 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр» поруч з аднаклюбнікам Ігарам Бурко[3]. Першую палову сэзону 2016 году прапусьціў праз пашкоджаньні, але ў ліпені вярнуўся да шыхтаў і здабыў месца ў першай адзінаццатцы дружыны. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4]. У першай палове сэзона 2017 году ў асноўным выходзіў на замену, пазьней замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сэзон[5]. У лістападзе 2018 году склаў новую працоўную ўгоду з «Шахцёрам»[6]. У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу, толькі ў другой палове 2020 году радзей зьяўляўся на полі.

У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[7] і неўзабаве падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[8], дзе стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сьнежні 2021 году перайшоў у расейскі «Растоў»[9]. Пакінуў растоўскі клюб па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2023 году[10]. У ліпені 2023 году зноў далучыўся да менскага «Дынама»[11]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[12].

У 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў да яе трапляць. 14 жніўня 2013 году вярнуўся ў зборную ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 году яшчэ чатыры матчы. 4 верасьня 2020 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Альбаніі (0:2).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 22 0
Шахцёр Салігорск 2016 Найвышэйшая ліга 14 0
2017 Найвышэйшая ліга 23 1
2018 Найвышэйшая ліга 25 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]