Алесь Камоцкі
Выгляд
Алесь Камоцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1958 (66 гадоў) |
Сужэнец | Кася Камоцкая |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | аўтар-выканаўца, паэт, музыка |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Але́сь Камо́цкі (нар. 9 чэрвеня 1958, Барысаў) — беларускі паэт, выканаўца ўласных песень[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1975—1976 гадах навучаўся ў музычнай вучэльні па клясе кларнэта (Маладэчна). У 1977—1979 гадох служыў у войску. У 1980-х саксафаніст гуртоў «Близнецы», «Zartipo(be)». У 1986 годзе скончыў філязофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Жыве ў Менску. У 1982—1991 гадах — муж беларускай паэтэсы і сьпявачкі Касі Камоцкай, у 1986 годзе ў іх нарадзілася дачка Кася[3].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спроба ісьці па расе (1997)
- Наспадзяванае (2004)
- Край (фотаальбом) (2005), фота Вадзіма Грудзько
- Глыбіня дажджу
- 48, фота Вадзіма Грудзько
- Алесь Камоцкі. Не згубіцца. Вершы. // Дзеяслоў : Лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2013, лістапад—снежань. — № 6 (67). — С. 144—151.
- Алена Драпко. Алесь Камоцкі: «Наяўнасць вобразаў, думак — такая ж важная аснова, як 80 працэнтаў вады ў арганізме». // ЛіМ : газэта. — 2013, 2 жніўня. — № 30 (4728). — С. 13.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першы сшытак (1986)
- Зорка спагады (1999), на вершы Рыгора Барадуліна
- Псалмы (2000), на вершы Рыгора Барадуліна
- Асяніна (2001), на філязофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе з курдзкае Рыгора Барадуліна
- Дым (2002)
- Дом (2003)
- Дах (2006)
- З бацькоўскай кружэлкі (2008), пераклады папулярных песень савецкіх часоў на беларускую мову
- 9 (2009), альбом у стылі боса-нова
Супольныя праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Як усё ў жыцьці (1998), на творы Ўладзімера Жылкі
- Віно дажджоў (2002), на творы Ўладзімера Караткевіча
- Паравіны году (2003), песьні ў выкананьні Зьмітра Вайцюшкевіча
- Бывайце здаровы! Bella Ciao (2004), італьянскія песьні па-беларуску, беларускія — па-італьянску
- Тузін. Перазагрузка (2009), пераклад лірыкі.
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011), пераклад лірыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kamockì, Ales‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Аляксандр Тамковіч. (2018-06-09) Музыка лёсу Алеся Камоцкага (бел.). Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2018-09-15 г.
- ^ Гісторыя Камоцкіх, расказаная імі самімі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. КАМОЦКІ АЛЕСЬ (Камоцкий Алесь, Kamocki Ales) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 130–131. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Камоцкі — Камунікат
- Алесь Камоцкі. (13 чэрвеня 2021) Belsat Music Live #60.. TuzinFM.