Алексій I Камнін
Алексій I Камнін | |
імпэратар | |
---|---|
Выява Алексія з грэцкага манускрыпту | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1048[1][2][3][…], |
Памёр | 15 жніўня 1118[4], |
Нашчадкі | Ганна Комніна[5][6], Марыя Камніна[d], Ян II Камнін[d], Андронік Камнін[d], Ісаак Камнін[d], Эўдакія Камніна[d], Тэадора Камніна Ангеліна[d] і Барбара Камніна[d] |
Дынастыя | Камніны |
Сужэнец | Ірына Дукіня[d] |
Бацька | Ян Камнін[d] |
Маці | Ганна Даласіна[d] |
Алексій I Камнін (па-грэцку: Ἀλέξιος Α' Κομνηνός; к. 1048 — 15 жніўня 1118) — імпэратар бізантыйскі (1081—1118).
Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, зь яе дапамогаю захапіў уладу. Перасьледваў багамілаў, задушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робэртам Гўіскарам, удала ваяваў супраць сэльджукаў і печанегаў.
Агульны вайсковы й эканамічны заняпад Бізантыі вымусіў яго зьвярнуцца да папы Урбана II па вайсковую дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.
З дапамогай крыжакоў вярнуў Бізантыйскай імпэрыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам бізантыйскага імпэратара. Алексій I лічыцца заснавальнікам дынастыі Камнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісак I.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Swartz A. Alexius I Comnenus Emperor of the East // Open Library (анг.) — 2007.
- ^ а б в Emperor of the East Alexius I Comnenus // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ а б в Aleix I, Comnè, emperador bizantí // Autoritats UB
- ^ а б в Aleix I Comnè // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Анна (рас.) // Энциклопедический лексикон — СПб: 1835. — Т. 2. — С. 317—318.
- ^ Анна Комнена (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 801.