Перайсьці да зьместу

Ала Сямёнава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ала Сямёнава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 9 жніўня 1938(1938-08-09)
Памерла 18 лютага 2022(2022-02-18)[1] (83 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, літаратурны крытык, публіцыстка

Альбіна (Ала) Іванаўна Сямёнава (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласьць, РСФСР, СССР — 18 лютага 2022, Менск) — пісьменьніца.

Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 30-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Ўладзівасток, пазьней у Хабараўск, удзельнік ВАВ. У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вялейцы ды Наваградку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў БДУ. Пасьля заканчэньня філялягічнага факультэту БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гг. — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. — літсупрацоўнік, з 1987 г. — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». З 2000 году ўваходзіла ў рэдакцыйную калегію часопіса Наша Вера. Сябра СП СССР з 1982 г., потым Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджана мэдалём. З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г.

  • Ішлі ў паходы партызаны. — Мінск. 1968. 55 с.
  • Гарачы след таленту. Літаратурна-крытычныя эцюды. Мінск. 1979. 188 с.
  • Слова сапраўднага лад. Літаратурныя эцюды. Мінск. 1986. 206 с.
  • Святло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраванні. Мінск. 1995. 235 с.
  • Таямніцы пакутны колер. Эсэ. Апавяданні. Мінск. 2004. 103 с.
  • Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага. Мінск. 2006. 357 с.
  • Ала Сямёнава. У святой краіне выгнання: імпрэсіі, адлюстраванні. — Менск: Кнігазбор, 2011. — 486 с. — (Кнігарня пісьменніка; вып. 10). — 300 ас. — ISBN 978-985-6976-84-4