Ўітні Г’юстан
Ўітні Г’юстан | |
Whitney Houston | |
Дата нараджэньня | 9 жніўня 1963 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ньюарк, Нью-Джэрзі |
Дата сьмерці | 11 лютага 2012 (48 гадоў) |
Месца сьмерці | Бэвэрлі Гілз, Каліфорнія |
Прычына сьмерці | утапленьне[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, акторка, прадусар, фотамадэль |
Жанры | поп, соўл, рытм-н-блюз |
Вакал | сапрана[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Arista Records (1983—2011), RCA Records (2011—2012) |
Бацька | John Houston Jr.[d] |
Маці | Сісі Г’юстан[d] |
Дзеці | Bobbi Kristina Brown[d] |
Узнагароды | |
Сайт | whitneyhouston.com |
Подпіс | |
Ўітні Элізабэт Г’юстан (па-ангельску: Whitney Elizabeth Houston; 9 жніўня 1963, Ньюарк, Нью-Джэрзі — 11 лютага 2012 году, Бэвэрлі Гілз, Каліфорнія) — амэрыканская поп-, соўл-і рытм-н-блюзавая сьпявачка, акторка, прадусар, былая фотамадэль. Адна з самых камэрцыйна пасьпяховых поп-выканаўцаў, вядомая сваімі музычнымі дасягненьнямі, вакальнымі здольнасьцямі й скандальным асабістым жыцьцём.
Статус суперзоркі замацаваўся за Г’юстан пасьля выхаду ў 1992 годзе на шырокія сусьветныя экраны фільму «Целаахоўнік», у якім яна згуляла адну з галоўных роляў (разам з Кевінам Костнэрам) і выканала асноўныя музычныя партыі. Баляда «Я заўсёды буду любіць цябе» (анг. «I Will Always Love You») з кінафільму стала сусьветным гітом. Ляўрэат 6 узнагародаў «Грэмі»[1], 15 узнагародаў Billboard Music Awards, 21 узнагародаў American Music Award, 2 узнагароды «Эмі», 8 узнагародаў Soul Train Music Awards, 12 узнагародаў NAACP Image Awards, BET Lifetime Achievement Award і мноства іншых прэміяў і ўзнагародаў гуказапісвальнай індустрыі[2].
Згодна з Кнігай рэкордаў Гінэса, Г’юстан зьяўляецца артысткай з самай вялікай колькасьцю ўзнагарод (анг. The Most Awarded Female Artist of All Time)[3]. Згодна са сьцьвярджэньнямі ейнага рэкард-лэйбла, агульны аб’ём прададзеных запісаў складае 170 млн асобнікаў[4][5]. Паводле вэрсіі Амэрыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаніяў, Г’юстан зьяўляецца чацьвёртай сьпявачкай у сьпісе самых камэрцыйна пасьпяховых выканаўцаў у ЗША, сэртыфікаваны тыраж запісаў якой складае 55 млн адзінак у гэтай краіне[6]. Часопіс «Rolling Stone» уключыў Г’юстан у сьпіс 100 найвялікшых выканаўцаў[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ grammy.com
- ^ ClassicWhitney.com — Awards. classicwhitney.com
- ^ AOL Black Voices — Transformers: Whitney Houston. blackvoices.com
- ^ Whitney Houston says she is «drug-free». reuters.com
- ^ Биография на официальном сайте Уитни Хьюстон. whitneyhouston.com
- ^ RIAA — Gold & Platinum — Top Selling Artists(недаступная спасылка). riaa.com
- ^ Whitney Houston / The 100 Greatest Singers of All Time. rollingstone.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 2012 годзе
- Пахаваныя ў Нью-Джэрзі
- Сапрана
- Ляўрэаты прайм-таймавай прэміі „Эмі“
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі»
- Сябры Залі славы рок-н-ролу
- Нарадзіліся ў Ньюарку
- Сьпявачкі ЗША
- Афраамэрыканскія сьпявачкі
- Рэкардсмэны Кнігі рэкордаў Гінэса
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Ляўрэаты прэміі «Эмі»
- Памерлі ў Каліфорніі