Ї
Літара кірыліцы йі | |
Її | |
◄ Ѕ З И І Ї Й Ј К Л ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
Гук | [ji] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter yi
cyrillic small letter yi |
Юнікод | Ї: U+0407 ї: U+0457 |
HTML | Ї: Ї, Ї ї: ї, ї |
UTF-16 | Ї: 0x407 ї: 0x457 |
URL-код | Ї: %D0%87 ї: %D1%97 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ї, ї (йі; курсіў: Ї ї) — літара кірыліцы. Выкарыстоўваецца ў альфабэтах украінскай і русінскай моваў пазначае ётаваны галосны гук [jі].
Літара была першапачатковым варыянтам кірылічнай літары і (І · і), якая ў XVIII стагодзьдзі перайшла зь дзьвюх кропак на адну, магчыма, натхнёная падобнай лацінскай літарай (I · i). Пазьней два варыянты літары разьдзяліліся й сталі асобнымі літарамі ва ўкраінскім альфабэце.
Гук
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва ўкраінскай мове літара пазначае гук [jі]. У беларускай мове, паводле клясычнага правапісу, гэты ж гук часам пазначае літара і (І · і)[1]:
§4.16. Спалучэньне гукаў [йі] (выступае на пачатку слова пад націскам, у сярэдзіне й на канцы слова пасьля галоснага ды разьдзяляльных знакаў, на марфэмным сутыку пасьля ў) абазначаецца адною літараю і: [йі]дал, [йі]мпарт, [йі]скра, [йі]снасьць, [йі]х, кра[йі]на, Укра[йі]на, у Сар’[йі]; выслоў[йі], паў[йі]мбрыка, салаў[йі] й інш.
У беларускай лацінцы гэты гук пазначае дыграф ji (JI · ji): krajina, jichny, jinšy і інш.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с.