Ji (дыграф)
Выгляд
| Дыграф лацінкі Ji | |
| JI Ji ji | |
| ◄ Dž Dz Dź IJ Ji Nj Nh Sch Sh ► | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Тып | дыграф лацінскага альфабэту |
| Гук | [ji] |
| Сымбаль немагчыма вывесьці ў сумяшчальных са стандартам кампутарных шрыфтах, бо яго няма ў Юнікодзе. У асобных выпадках замест яго могуць быць скарыстаны падобныя па напісаньні графэмы.
| |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
JI, Ji, ji (йі; курсіў: JI Ji ji) — лацінскі беларускі[1] дыграф.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выкарыстоўваецца ў беларускай лацінцы[1][2]. Можа выкарыстоўвацца замест літары ⟨i⟩, калі яна пазначае два гукі — [j] і [i], напрыклад: krajina, Ukrajina.
Выкарыстоўваецца ў «Лемантару пераходным…» Яна Станкевіча:
Jimiony byvajuć roznyja… <…> Pierapišy nižej nadrukavanyja kazańni i padčyrkni ŭ jich litaru č…
— Ян Станкевіч, 1943 г., «Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу»[1]
У «Лемантару для школаў і хатняга навучаньня» дыграф выкарыстоўваецца калі I пазначае два гукі[2].
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сучаснасьці не распаўсюджаны, цяпер карыстаць дыграф неабавязкова, паводле Нашай Нівы замест яго варта выкарыстоўваць літару I, пры тым ягонае выкарыстаньне не забароненае[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Ян Станкевіч // Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу, 1943 год
- 1 2 J. H. Baj (спампаваць) // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк: «Zaranka», 1964. — С. 53. — 97 с.
- ↑ Як правільна пісаць беларускай лацінкай?. «Наша Ніва». Праверана 11 кастрычніка 2024 г.