Перайсьці да зьместу

Іван Цітавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Васільевіч Цітавец
Род дзейнасьці літаратар, паэт-песеньнік
Дата нараджэньня 7 кастрычніка 1936 (88 гадоў)
Месца нараджэньня в. Вялікі Вязок Крупскага раёну Менскай вобласьці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак літаратар, пясьняр
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі
Узнагароды

Іван Васільевіч Цітавец (нарадзіўся 7 кастрычніка 1936 году) — беларускі літаратар, паэт-песеньнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Вязок Крупскага раёну Менскай вобласьці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасьць пачаў пасьля заканчэньня сямігодкі. Закончыў Маскоўскі індустрыяльна-пэдагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналягічны інстытут. Па адукацыі — інжынэр-мэханік. Працаваў на будоўлях, заводах і амаль 30 гадоў — пэдагогам. Жыве ў Менску.

Выдаў кнігі «Дзіўная старана» і «Сполохи», а таксама зборнік песень «Ёсць любоў у мяне…». Творы на яго вершы выконваюць народны хор імя Цітовіча, калектывы «Церніца», «Вербніца», «Бяседа», ансамбль «Сьвята»[1]. Шэраг песень на вершы Івана Цітаўца напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]